Вы тут

У БДУ прайшла канферэнцыя «Дэмаграфічныя рызыкі XXІ стагоддзя»


Дэмаграфічныя праблемы ва ўсім свеце становяцца ўсё больш вострымі, і важным становіцца іх абмеркаванне ў тым ліку на маладзёжнай платформе. Такой пляцоўкай у Мінску ужо чацвёрты раз выступае геаграфічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Студэнты розных краін атрымалі ўнікальную магчымасць абмеркаваць пытанні міграцыі і дэмаграфічных працэсаў, выказаць свае думкі адносна магчымага развіцця падзей у гэтым кірунку.


Канферэнцыя «Дэмаграфічныя рызыкі XXІ стагоддзя» была арганізавана ў межах праекта «Падтрымка рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Фінансуецца праект урадам Расійскай Федэрацыі, Фондам ААН у галіне народанасельніцтва і ЮНІСЕФ. Удзельнікамі сталі дакладчыкі вядучых універсітэтаў Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі і Казахстана.

«Большая частка тэндэнцый у нашай краіне сугучная агульнаеўрапейскім трэндам, хоць ёсць у нас і некаторыя асаблівасці, — кажа загадчыца кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін БДУ, доктар геаграфічных навук, прафесар Кацярына АНЦІПАВА. — Наша краіна старэе, як і большасць краін Еўропы, у нас назіраюцца натуральныя страты насельніцтва, хоць яны і мінімальныя. Крыху вышэйшы за еўрапейскі ўзровень смяротнасці. А станоўчай тэндэнцыяй стала ў апошнія гады — і ў нас, і ў Расіі — павышэнне нараджальнасці. Гэта звязана з уступленнем у дзетародны ўзрост апошняга шматлікага пакалення, за якім нам варта чакаць дэмаграфічнай ямы. Другі момант, які паспрыяў нараджальнасці, — наша сістэма дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, хоць, на думку замежных экспертаў, гэта слаба ўплывае на нараджальнасць». Сучасным выклікам становіцца дэмаграфічнае старэнне насельніцтва, якое цягне за сабой не проста рост долі пажылога насельніцтва, а дэфіцыт працоўных рэсурсаў. Рабочая сіла няўхільна старэе, і моладзь, якой з гэтым жыць, павінна думаць, як менавіта.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дэмаграфія і сучасныя выклікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.