Вы тут

«Чым языком лапатаць — лепш газету пачытаць»


Аліна і Іосіф ГАВАНОЎСКІЯ, жыхары г. Астравец:

77-гадовая Аліна Міхайлаўна і 80-гадовы Іосіф Станіслававіч — нашы падпісчыкі з 23-гадовым стажам, якія не толькі чытаюць газету, але і карыстаюцца парадамі, змешчанымі на яе старонках.

— «Звязду» ўпершыню купіў у кіёску выпадкова. Пачытаў, ды так захапіўся, што з наступнага месяца адразу пачаў выпісваць. І вось хутка ўжо чвэрць стагоддзя мы разам з ёй», — успамінае Іосіф Станіслававіч. — Мы заўжды шмат газет выпісвалі, пасля перасталі, а са «Звяздой» засталіся.

— Газета вялікая і карысная, і піша шмат пра што. Я гараскоп заўжды гляджу і праграму тэлебачання, крымінальныя навіны абавязкова чытаю, хоць страшна, што робіцца ў свеце. Вось і сёння прыйшоў прыгожы нумар. Са старонкай «Алё! Народ на провадзе». Вельмі гэтую палоску чытаць любім, — далучаецца Аліна Станіславаўна, гартаючы нумар. — І пра надвор'е можна даведацца, ды не толькі на заўтра, а на тыдзень наперад Куркач з Рабавым расказваюць, чаго чакаць. А малюнкі якія прыгожыя пад прагнозам друкуеце! А «Крынічка» з яе парадамі, калі што саджаць, чым удабраць, вельмі карысная. Я як прачытала, што пад парэчкі лупінне ад бульбы кідаць трэба, каб ураджай лепшы быў, дык нарыхтоўваць іх пачала.

— Вельмі падабаецца, што апавяданні друкуеце, яны жыццёвыя, зразумелыя, блізкія. Трэба пабольш іх, — падае голас Іосіф Станіслававіч. — А Алена Ляўковіч як захапляльна ў сваёй рубрыцы «Неасабісты суб'ектыў» піша! Трапна ды па справе разважае. Ды і ўвогуле выданне харошае, мне ў ім амаль усё падабаецца.

— Газету абое чытаем, у асноўным вечарамі, бо днём жа па гаспадарцы тупаеш. А ўвечары, чым дзе языком лапатаць, дык лепш газету пачытаць. А мне чытаць на беларускай мове падабаецца, бо я добра яе ведаю, — кажа Аліна Станіславаўна. — Я пра «Звязду» ўсім гавару. І сястры рэкамендавала, расказала, што дужа добрыя прызы ў вас можна выйграць. Дык яна ўжо два гады яе выпісвае.

— Газета — гэта сябра. Я магу чытаць да позняй ночы. Жонка часам нават злаваць ужо пачынае, што святло палю, — жартуе Іосіф Станіслававіч.

Падшыўку «Звязды» Гаваноўскія захоўваюць. Кажуць, выкідаць шкада, хоць і назбіралася ўжо шмат. Асабліва шануюць памятны нумар 10-гадовай даўніны, у якім фота Аліны Станіславаўны з падоранай звяздоўцамі фірменнай майкай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».