Вы тут

Беларусь і Кітай створаць цэнтр па інкубіраванні інавацыйных праектаў


Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства навукі і тэхнікі КНР падпісалі пагадненне аб стварэнні і арганізацыі дзейнасці сумеснага цэнтра па інкубіраванні інавацыйных праектаў. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі двух ведамстваў Аляксандр Шумілін і Вань Ган, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.


Фота: psychologos.ru

Мяркуецца, што цэнтр будзе аказваць падтрымку навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці прадпрымальніцтва і маладзёжнага стартап-руху. Новы суб'ект інавацыйнай інфраструктуры плануецца стварыць на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". У яго структуру ўвойдуць стартап-цэнтр, экспертны савет, каворкінг-цэнтр і лабараторыя хуткага прататыпіравання (FABLAB).

Пасля падпісання дамовы Аляксандр Шумілін, які ў складзе дэлегацыі знаходзіцца ў Пекіне, адзначыў, што навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін выходзіць на якасна новы ўзровень. Так, праведзена 11 пасяджэнняў камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій беларуска-кітайскага міжпраўкамітэта, на якіх разгледжаны актуальныя пытанні, у тым ліку сумеснга фінансавання праектаў, магчымасці стварэння беларуска-кітайскага фонду венчурных інвестыцый, а таксама фармату навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва ў парку "Вялікі камень". Аляксандр Шумілін адзначыў, што ў цяперашні час выконваецца 28 беларуска-кітайскіх навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, у тым ліку ў галіне мікраэлектронікі, аптычных і лазерных тэхналогій, біятэхналогій, новых матэрыялаў.

У прэс-службе нагадалі, што Беларусь і Кітай развіваюць навукова-інавацыйныя кантакты з пачатку 1990-х гадоў (пагадненне ад 24 красавіка 1992 года).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.