Вы тут

Названыя пераможцы Нацыяльнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»


“Тэлевяршыню” нездарма называюць “Оскарам” айчыннага тэлебачання. Тут у ліку найлепшых традыцыйна адзначаюцца не толькі самыя якасныя, прафесійна дасканалыя праекты, сапраўдныя знаўцы сваёй справы, але і акрэсліваюцца перспектывы развіцця, вызначаюцца важныя кірункі і тэмы, актуальныя для ўсяго беларускага грамадства.


Знакавай можна лічыць і саму цырымонію – гэта сапраўднае шоу, за якім цікава назіраць не толькі на экране, але і ў глядзельнай зале. Гэтым разам арганізатары здзіўлялі нечаканымі зменамі камандаў вядучых, што працуюць на розных айчынных каналах, яркім музычным нумарам Прэзідэнцкага аркестра, ім гэтым разам дырыжыраваў Аляксей Віктаравіч Бабарыкін, і нечаканай праграмай “інтэрактыўнага тэлебачання”, калі на сцэне адначасова гучала опера, рэп, была балетная пастаноўка, а таксама нас прывіталі Аляксандр Саладуха і чалавек-баян Віталь Варанко.

Адкрываючы цырымонію ўзнагароджвання лаўрэатаў ХІІІ Нацыянальнага тэлеконкурсу міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ чарговы раз падкрэсліла:

- Нацыянальная тэлевізійная прастора сёння надзвычай багатая, яна ўключае нацыянальныя, рэгіянальныя тэлеканалы, якія адлюстроўваюць наш імклівы час на экранах у кожным беларускім доме. Вельмі прыемна, што ў нашай краіне такі клопат дзяржавы знаходзіць водгук найперш у сэрцах тэлегледачоў. Мы любім наша тэлебачанне. Гэта творчасць, палітыка, талент, бізнес, агульнае прафесійнае братэрства.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім РЫЖАНКОЎ, які таксама прысутнічаў на цырымоніі ў якасці ганаровага госця, заўважыў:

- Беларусы любяць сваё тэлебачанне, вераць яму, пазнаюць вядучых на вуліцах. Вядома, за кожнай праграмай стаіць вялікая праца, нягледзячы на тое, што некаторыя супрацоўнікі не так і часта з’яўляюцца ў кадры. Сёння для мяне вялікі гонар адзначаць лаўрэатаў у блоку інфармацыйна-палітычных праграм. Гэта тыя людзі, якія нам дапамагаюць разабрацца ва ўсіх перыпетыях грамадска-палітычнага жыцця і расказваюць пра тое, што адбываецца ў нашай краіне.

І сапраўды, сёння на тэлебачанне ўскладзена не толькі функцыя інфармавання, забаўляння гледачоў, яно дапамагае вырашаць важныя сацыяльныя пытанні, вызначае кірунак грамадскай увагі, а таксама становіцца пэўнага кшталту маркерам змен. Тым больш паказальным з’яўляецца спіс пераможцаў нацыянальнага тэлеконкурсу. Так, бачым, што найбольш запатрабаванымі сёння сталі праграмы нацыянальна-культурніцкага кшталту (нават Гран-пры атрымала свята “Купальская казка”, падрыхтаванае тэлеканалам АНТ), якія расказваюць пра нашу гісторыю і традыцыі. Таксама важная ўвага ўдзяляецца выхаванню дзяцей і моладзі, сацыяльнай тэматыцы. Згадаць хоць бы праекты, адзначаныя як найлепшыя з прапанаваных рэгіянальнымі тэлекампаніямі. Гэта тэлемарафон “Сагрэем дзіцячыя сэрцы” тэлерадыёкампаніі “Магілёў” і “Падарожжа без меж” Лідскага тэлерадыёаб’яднання.

Важнымі таксама застаюцца прафесіяналізм і зладжаная праца ў камандзе. Гэта ў сваіх прамовах адзначалі лаўрэаты фактычна ўсіх персанальных намінацый.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

ПЕРАМОЖЦЫ

XIII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»

1. «Найлепшая штодзённая інфармацыйная праграма»

«Нашы навіны» (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал")

2. «Найлепшая грамадска-палітычная праграма»

«Макей і Лаўроў. Пра палітыку» (Белтэлерадыёкампанія)

3. «Найлепшая штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма»

«Контуры» (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал")

4. «Найлепшы вядучы грамадска-палітычнай праграмы»

Ягор Хрусталёў ( «Што адбываецца», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»)

5. «Найлепшы вядучы інфармацыйна-аналітычнай праграмы»

Сяргей Гусачэнка ( «Галоўны эфір», Белтэлерадыёкампанія)

6. «Найлепшы вядучы штодзённай інфармацыйнай праграмы»

Юлія Пярцова («Навіны», Белтэлерадыёкампанія)

7. «Найлепшы рэпарцёр»

Ігар Тур (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»)

8. «Найлепшая праграма для дзяцей і юнацтва»

«Навуковае шоу прафесара Адкрывашкіна» (Белтэлерадыёкампанія)

9. «Найлепшая культурна-асветніцкая праграма»

«Такія дзіўныя» (прадстаўніцтва МТРК "МІР" у Рэспубліцы Беларусь)

10. «Найлепшая тэматычная праграма»

«Мой бізнес» (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»)

11. «Найлепшы вядучы тэматычнай праграмы»

Святлана Панкратава ( «Навіны надвор'я», Белтэлерадыёкампанія)

12. «Найлепшая забаўляльная праграма»

«Дзве зоркі» (ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»)

13. «Найлепшы вядучы забаўляльнай праграмы»

Аляксандра Каштанава і Антон Мартыненка («Раніца. Студыя добрага настрою», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»)

14. «Найлепшая сацыяльная рэклама»

«Мы - адзiныя» (Тэлекампанія «ВаенТБ»)

15. «Найлепшы дакументальны фільм»

«Чарнобыль. Праз 30 гадоў » (ЗАТ«Другі нацыянальны тэлеканал»)

16. «Найлепшы аператар»

Дзяніс Сакалоўскі («Эфект Калабанава», Белтэлерадыёкампанія)

17. «Найлепшы рэжысёр»

Ілья Баранаў (творчы вечар «Наш шлях», ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»)

18. «Найлепшы сцэнарыст»

Ганна Эйсмант («Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх», Белтэлерадыёкампанія)

19. «Найлепшы тэлевізійны дызайн»

Віталь Савенка (Белтэлерадыёкампанія)

20. «Найлепшы прадзюсар (прадзюсарская група)»

прадзюсарская група праекта «Панарама пад адкрытым небам» (Белтэлерадыёкампанія)

21. «Найлепшая тэматычная праграма рэгіянальнага тэлебачання»

«Гісторыя рамонту» (тэлерадыёкампанія «Брэст»)

22. «Найлепшая інфармацыйная праграма рэгіянальнага тэлебачання»

«Навіны на 4» (тэлерадыёкампанія «Гродна»)

23. «Найлепшы праект рэгіянальнага тэлебачання»

тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» (тэлерадыёкампанія «Магілёў»), «Падарожжа без меж» («Лідскае тэлерадыёаб'яднанне)

24. «Найлепшы вядучы рэгіянальнага тэлебачання»

Наталля Пунько («Закон і права», Салігорскі тэлевізійны канал)

25. Гран-пры «Тэлевізійны праект года» «Купальская казка» (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»)

Спецыяльныя прызы Міністэрства інфармацыі:

- Галіне Злабенцы - сцэнарысту, члену праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў, члену Саюза журналістаў, дацэнту кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання факультэта экранных мастацтваў БДАМ - за асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага тэлебачання і радыёвяшчання, падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў.

- тэлеканалу АНТ за стварэнне праекта «Талент краiны», які скіраваны на раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей, дапамагае звярнуць увагу на таленавітую моладзь.

- Мінскім тэлевізійным інфармацыйным сеткам (МТІС) за жыццесцвярджальную пазіцыю ў падачы інфармацыі ў праграме «Добрыя навіны»;

- тэлеканалу "Беларусь 3" за сацыяльны праект «Мой Багдановіч», накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры, прапаганду чытання.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.