Фестываль кавы, «Млын моды», «Горад і кнігі», «Музейная ноч» у музеі Якуба Коласа і кірмаш вырабаў ручной працы – афіша «Звязды» з 15 па 21 мая.
Дзе: ENZO cafe (вул. Кастрычніцкая, 23)
Калі: 15-21 мая, 11:00
Альтэрнатыўныя спосабы заварвання, класічныя кававыя напоі, багацце і смакавая разнастайнасць зярнятаў, майстэрства барыста – усё гэта чакае вас на базе ENZO cafe у гэтыя дні.
Дзе: Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава 16) і Палац спорту (пр-т Пераможцаў, 4)
Калі: 16-17 мая, 10:00, 19:00
Колькі каштуе: ад 7.50 р.
Фестываль-конкурс праходзіць для дызайнераў, фатографаў, стылістаў па намінацыях: «Школа моды», «Майстар моды», «Фота», «Мадэль-дэбют фестывалю-конкурсу», «Топ-мадэль фестывалю-конкурсу», «Місс-мадэль Беларусі», «Містэр-мадэль Беларусі», «Майстар стылю».
У фінале фестывалю-конкурсу будзе прадстаўлена 100 калекцый беларускіх дызайнераў. Для вызначэння лепшых запрошаны міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну вядучых замежных устаноў і арганізацый: Іспаніі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны.
Беларускі парфумер Улад Рэкуноў прадставіць водар «Млына моды».
Дзе: сквер БНТУ (пр-т Незалежнасці, 65)
Калі: 19-20 мая, 10:00, 13:00
Колькі каштуе: бясплатна
Фестываль, які аб'ядноўвае ўсіх кніжнікаў горада. На адкрыцці вас чакае бэбі-тэатр «Бусы» з музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем па не вельмі вядомым вершам вельмі вядомых паэтаў.
Акрамя таго, арганізатары запусцяць у неба маленькія імянныя кнігі – удзельніцы незвычайнай інсталяцыі па матывах знакамітых «Фантастычных лятучых кніг містэра Морыса Лесмора».
Будзе шмат цікавага!
Дзе: Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)
Калі: 20 мая, 17:00,
Колькі каштуе: бясплатна
Міжнародная акцыя праводзіцца ў музеі Якуба Коласа пад сімвалічнай назвай «Святло ў акне». Пры жыцці Якуба Коласа дзверы яго дома заўсёды былі гасцінна расчынены для ўсіх добрых людзей. А калі на зямлю апускалася ноч і на мінскіх вуліцах панаваў змрок, у акне кабінета загаралася святло. Гараджане ведалі, што наступаў самы адказны час для творцы і больш яго не турбавалі.
У гэтым годзе наведвальнікам Дома Коласа будзе прапанавана спецыяльна распрацаваная насычаная тэатралізаваная праграма, у якой знайдуць адлюстраванне мерапрыемствы, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
Тэатралізаваная экскурсійная праграма «Дзень у Коласа» пазнаёміць з традыцыйным укладам жыцця сям'і Міцкевічаў і дазволіць перанесціся на 70 гадоў таму, каб убачыць самога гаспадара дома, яго дамачадцаў і гасцей. Таксама ўдзельнікаў акцыі «Святло ў акне» чакаюць выступленні музычных гуртоў, магчымасць перагледзець архіўныя відэаматэрыялы 1950-х г.г., майстар-класы і фуд-зона з традыцыйнымі беларускімі прысмакамі.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)
Калі: 20 мая, 16:00,
Колькі каштуе: бясплатна
Больш за дваццаць беларускіх майстроў прадставяць свае працы: падарункі, сувеніры, аўтарскія ўпрыгажэнні, дызайнерскія брошкі з натуральных камянёў, арыгінальныя вырабы з дрэва, металу, скураныя бранзалеты, кераміку, мыла і свечкі ручной работы, нататнікі, аўтарскія лялькі.
З 16 да 18 гадзін у дворыку музея пройдуць майстар-класы, а з 18 гадзін пачнецца канцэрт, у якім прымуць удзел беларускія музыканты.
Дзе: Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 31 ліпеня, 10:00-22:00
Колькі каштуе: 5 р., 3 р. – дзеці
10 тон прысмакаў, гай з эскімо ў чалавечы рост, міні-фабрыка па вытворчасці марозіва і яшчэ больш за паўсотні экспанатаў, а на дэсерт – новы гатунак аднайменнага пламбіру «Белы полюс» у падарунак усім наведвальнікам. Усё гэта чакае вас да канца ліпеня ў ТЗЦ Galleria Minsk.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)
Калі: па 3 ліпеня, 11:00-19:00
Колькі каштуе: 12 р., 6 р. – школьнікі; 15 р. (выхадны дзень), 7 р. – школьнікі (выхадны дзень)
5 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала сваю працу выстава «Вялікі Рэмбрант». Гэта першая поўнамаштабная выстава гравюры вялікага галандца Рэмбранта ў Мінску. Шэсцьдзесят дзевяць арыгінальных графюр прывезены ў музей з італьянскай прыватнай калекцыі Элізы Марэці.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)
Калі: па 28 мая, 10:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
28 красавіка адкрылася персанальная выстава Сяргея Каваля «Забытыя казкі».
У экспазіцыі прадстаўлена каля дваццаці жывапісных твораў аўтара, якія створаны ім у асноўным на працягу апошніх некалькіх гадоў.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)
Калі: па 21 мая, 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Выстава паказвае вынік фотаэкспедыцый Уладзіміра Вераб'я, у якіх няма індустрыяльных ландшафтаў. Увазе гледачоў прапануюцца фотазамалёўкі рахманай прыгажосці прыроды, якая пераадольвае наступствы чарнобыльскай катастрофы.
Дзе: Плошчу Якуба Коласа (Мінск)
Калі: па 9 верасня
Колькі каштуе: бясплатна
27 красавіка на плошчы Якуба Коласа ў чарговы раз адкрыўся выяўленчы праект «Мастак і горад».
Выстава ўпрыгожвае плошчу Якуба Коласа на працягу 4 месяцаў ужо 6 гадоў запар. У гэтым годзе ў рамках трыенале сучаснага мастацтва на экспазіцыі пад адкрытым небам будуць прадстаўлены работы 35 беларускіх жывапісцаў.
Дзе: ГЦ ALL (Даўгінаўскі тракт, 178)
Калі: па 25 чэрвеня, 10:00-21:00
Колькі каштуе: 5 р.
На выставе «Star Wars» вы можаце акунуцца ў фантастычны свет супрацьстаяння сіл дабра і зла, паглядзець на імперыю Джабы Хата ў лёдзе, паўдзельнічаць у касмічных бітвах з верным памочнікам дроідам R2-D2, убачыць жывых герояў культавай сагі і галоўнае – прайсці пасвячэнне ў джэдаі!
На базе інтэрактыўнай выставы адкрыта ўнікальная для Беларусі Акадэмія джэдаяў. Усім наведвальнікам выдаюцца светлавыя мячы і спецыяльныя ўборы, у якіх можна адчуць сябе сапраўднымі героямі.
І не праваліць першую гутарку са спецыялістам па падборы кадраў.
Якая дзяўчына не марыць пабываць на фабрыцы касметыкі?
Расказала псіхолаг Вольга Акатава.
Дадаць каментар