Вы тут

Прайшла прэзентацыя кнігі вершаў Мэн Хаажаня «Мудрасць гор маўклівых»


Сёння ў сталічным Доме дружбы прайшла прэзентацыя кнігі вершаў Мэн Хаажаня на беларускай мове – “Мудрасць гор маўклівых”. На вуліцу Захарава, 28, у дом, дзе заўсёды рады беларуска-кітайскім імпрэзам, прыйшлі беларускія паэты, перакладчыкі, усе, хто нераўнадушны да кітайскай класічнай паэзіі, кітайскага мастацкага свету.


Поруч з прэзентацыяй арганізавана выстаўка графічных работ Каміля Камала, які ўжо афармляе не першую кнігу кітайскай паэзіі. Ім былі падрыхтаваны ілюстрацыі да іншых кніг серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая”. На імпрэзе выступілі паэты, перакладчыкі Мікола Мятліцкі, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка і іншыя.

Варта зазначыць, што і раней кожная з кніг серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая” прыцягвала ўвагу чытачоў, з нагоды іх выдання ладзіліся прэзентацыі. У тым ліку – і ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.