Вы тут

Адукацыйны інтэрнэт-партал “E-BSU” запушчаны ў БДУ


Гэты інфармацыйны рэсурс уключае ўсе спасылкі на электронныя адукацыйныя сэрвісы ўніверсітэта і з'яўляецца адзінай кропкай уваходу на многія інтэрнэт-рэсурсы БДУ.


Такая агрэгацыя дазволіць карыстальнікам аператыўна атрымліваць любую інфармацыю, што датычыцца навучальнага працэсу на факультэтах і інстытутах універсітэта. На сайце можна даведацца пра расклад заняткаў на дзённай і завочнай формах навучання, экзамены і кансультацыі, тэрміны здачы курсавых работ. У асабістым кабінеце студэнта-платніка размешчана інфармацыя аб яго плацяжах за вучобу.

Партал уключае спасылкі на асноўныя дакументы, неабходныя студэнтам і супрацоўнікам: адукацыйныя стандарты першай і другой ступеняў вышэйшай школы, навучальныя планы, бланкі заяў, палажэнне аб афармленні курсавых і дыпломных работ. Тут жа ёсць пункты доступу да адукацыйных анлайн-рэсурсаў (LMS Moodle) і сеткавай адукацыйнай платформы “Электронны універсітэт”, якія функцыянуюць у БДУ.

На партале ў рэжыме анлайн можна будзе замовіць даведку або выпіску. Імгненны доступ ёсць да розных электронных рэсурсаў: карпаратыўнай пошты, гіда першакурсніка БДУ, матэрыялаў бібліятэкі, інфармацыі аб навукова-даследчай рабоце.

— Комплекс сайтаў БДУ налічвае звыш як 120 вэб-рэсурсаў. Кожны з іх арыентаваны на канкрэтную аўдыторыю і выконвае пэўную задачу. Такая насычанасць інфармацыйнай прысутнасці БДУ ў інтэрнэт-прасторы тлумачыцца маштабамі дзейнасці універсітэта. Таму важна не толькі збіраць і структураваць інфармацыю, але і рабіць яе зразумелай і даступнай для кожнай з мэтавых груп, — тлумачыць кіраўнік рабочай групы праекта, начальнік аддзела вэб-праектаў і стратэгічных камунікацый медыяцэнтра БДУ Юрый ПАЗНЯК.

Галоўнае меню сайта змяшчае спасылкі на найбольш запатрабаваную інфармацыю. Аналітыка сведчыць: наведвальнасць вэб-рэсурсаў універсітэта з мабільных прыстасаванняў расце. Таму партал “E-BSU” мае адаптыўную вёрстку.

Сайт распрацаваны Медыяцэнтрам БДУ і даступны па адрасе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.