Вы тут

Орша і Аршанскі раён павінны атрымаць новы імпульс развіцця


Гэта адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА, прадстаўляючы актыву Аршанскага раёна новага старшыню райвыканкама Леаніда Пянькоўскага.


Размаўляючы з журналістамі, Наталля Качанава адзначыла, што Орша і Аршанскі раён заўсёды былі значнымі і знакавымі тэрыторыямі як для Віцебскай вобласці, так і для краіны ў цэлым. «Гэта добры сельскагаспадарчы раён, буйны індустрыяльны цэнтр. Увага да Оршы прыцягнута нездарма, — сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Орша і раён павінны атрымаць новы імпульс развіцця, а веды і вопыт новага кіраўніка павінны быць рэалізаваны тут у поўнай меры. Дэпутацкі корпус і кіраўнікі ўсіх рангаў павінны выступіць адзінай камандай з новым старшынёй райвыканкама і рабіць усё, што неабходна для развіцця раёна».

«Прыемна, што сёння пра Леаніда Пянькоўскага добра казалі людзі, якія працавалі з ім у Бешанковіцкім раёне. Хацелася б, каб гэта прызначэнне было ўдалым, таму што Прэзідэнт надае самую пільную ўвагу кадрам, якія працуюць на месцах, — старшыням рай- і гарвыканкамаў. Бо гэта людзі, за плячыма якіх стаяць не проста тэрыторыі, а прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера і, самае галоўнае, людзі з іх праблемамі і клопатамі. Гэта вельмі важна», — заявіла кіраўнік Адміністрацыі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: За плячыма — людзі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.