Вы тут

Вучым малое размаўляць


Не перажывайце, калі ваша дзіця позна пачало размаўляць. Галоўнае, дапамагаць яму ў развіцці маўлення — размаўляць як мага часцей. Прамаўляйце кожнае сваё дзеянне. Чым лепш дзіця валодае маўленнем, тым хутчэй будзе развівацца і яго мысленне. Чытайце з эмоцыямі казкі і вершы і сачыце, каб дзіця пры гэтым глядзела на вас, і нішто не адцягвала яго ўвагу. Вельмі важную ролю тут адыграе наведванне садка, дзе можна не толькі размаўляць самому, але і чуць, як гэта робяць іншыя. Паказвайце яркія малюнкі і прасіце прамаўляць, што на іх намалявана, рэкамендуе настаўнік-лагапед 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Вольга СЯМАШКА.


Дзіцяці неабходна пастаянна знаёміцца з новымі словамі і іх значэннем. Раскажыце пра новыя колеры, формы, памеры, колькасць. Дарослы для дзіцяці — не проста самы блізкі чалавек, ён яшчэ і перакладчык.

Самая простая гульня — крыўлянні перад люстэркам. «Язычок гуляць сабраўся» (адкрываем рот) — «Вось умыўся» (праводзім языком па верхніх зубах) — «Прычасаўся» (высунуць і схаваць язык) — «Азірнуўся» (аблізнуць вусны) — «Павярнуўся» (павярнуць язык направа і налева) — «Уніз упаў і зноў палез» (апусціць язык уніз і падняць уверх) — «Дый у доміку і знік» (схаваць язык).

Карысна надзьмуць мыльныя бурбалкі, задзьмуць свечкі. Спявайце разам песенькі, чытайце вершы з агучваннем галоўных герояў. Калі згадваецца карова, разам мычыце, калі конік, фыркайце і цокайце.

Стаўце правільны націск у словах, размаўляйце то басам, то сапрана. Адказвайце на дзіцячыя пытанні.

Працуйце над самымі праблемнымі гукамі — «ж», «с», «шч», «л», «р». Трэніруйце кожны гук з дапамогай скорагаворак.

Рабіце масаж рук са знакамітай «сарокай-варонай», давайце ляпіць, гуляць з крупамі і вадой, кубікамі і гузікамі.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.