Вы тут

Калі пачынаецца псарыяз


Прыкладна палова такіх хворых сутыкаецца з гэтай праблемай да 16 гадоў.

Псарыяз (хранічнае захворванне скуры і суставаў) часцей развіваецца ў тых дзяцей, чые бацькі, хоць бы нехта адзін, пакутуюць ад такога захворвання. Такое складанае парушэнне здароўя не заразнае і не можа перадавацца ад чалавека да чалавека нават пры цесным цялесным кантакце. Шматлікія даследаванні па выяўленні прычыны псарыязу не прыносяць плёну. Існуе тэорыя, што схільнасць перадаецца ў спадчыну, а такія знешнія фактары, як інфекцыі (грып, ангіна, пнеўманія), стрэс, эндакрыннае або метабалічнае расстройства выступаюць у ролі правакатараў.


— Каб не займацца самадыягностыкай, паказвайце дзіця дэрматолагу пры з'яўленні любых напуханняў, пачырваненняў і лупінак на скуры, калі яны не зніклі праз некалькі дзён, — тлумачыць урач-дэрматавенеролаг Мінскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Алена СТРАПКО. — Доктар ставіць дыягназ на падставе характэрных праяў — ніякага спецыяльнага абследавання не патрабуецца, зрэдку выконваецца біяпсія скуры. На жаль, сёння не існуе такога лячэння, якое б дазваляла поўнасцю пазбавіцца захворвання. Размова ідзе толькі аб паляпшэнні якасці жыцця, для чаго ў большасці выпадкаў прызначаюцца мазі, лекавыя крэмы і вітамінныя прэпараты, а ў цяжкіх выпадках падключаюць, напрыклад, фотатэрапію. Як правіла, усё гэта дае працяглую рэмісію на некалькі гадоў.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».