Вы тут

Збожжавы фонд агранома Жыцянёва


У невялікім кабінеце Цэнтра дзіцячай творчасці ў гарпасёлку Целяханы Івацэвіцкага раёна знаходзіцца ўнікальная, у сваім родзе непаўторная калекцыя ўзораў насення збожжавых з усяго свету.


Другой такой калекцыі па батанічнай і геаграфічнай разнастайнасці ў Беларусі няма. Яе стварыў вядомы ў нашай краіне педагог Леанід Жыцянёў. Леанід Аляксеевіч — па адукацыі аграном, ужо больш за 20 гадоў з'яўляецца кіраўніком навуковага таварыства навучэнцаў «Колас», а навуковыя даследаванні педагога і яго вучняў вядуцца на базе вучэбна-доследнага ўчастка Цэнтра. У целяханскай калекцыі ў маленькіх слоічках і папяровых пакетах знаходзіцца больш за дзве з паловай тысячы ўзораў насення пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, проса і іх дзікіх суродзічаў з усіх краін, дзе вырошчваюцца гэтыя расліны.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Як прайшоў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне»

Як прайшоў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне»

Беларусь на конкурсе прадставіць украінец ALEKSEEV.

Культура

«Бум культурных стартапаў стане новым вітком эканомікі»

«Бум культурных стартапаў стане новым вітком эканомікі»

Некалькі месяцаў таму адна з найпапулярнейшых сталічных вуліц Кастрычніцкая ўзбагацілася на яшчэ адно «тусовачнае» месца — «Ок16».

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Праславіў Някрасаў рускую жанчыну, на вякі праславіў!