Вы тут

Зборная краіны па хакеі завяршыла выступленне на чэмпіянаце свету


Гульнёй супраць нарвержцаў, у якой нашы хакеісты атрымалі перамогу 4:3, для каманды Беларусі скончыўся 81-ы чэмпіянат свету па хакеі. Гэты матч стаў другім пераможным для нашай каманды, яшчэ адну вікторыю яны атрымалі некалькімі днямі раней над славенцамі 5:2.


Такім чынам, у сямі матчах групавога раўнда падапечныя Дэйва Льюіса набралі 7 ачкоў, што на адзін бал больш, чым на чэмпіянаце свету мінулага года ў Піцеры, і фінішавалі на 13-м месцы, што на адну пазіцыю горш за вынік 2016 года (тады ў Расіі беларусы былі дванаццатымі). Ніжэй нашай зборнай сёлета размясціліся толькі каманды Славакіі, Славеніі і Італіі. Адзначым, што дзве апошнія зборныя развітваюцца з элітным дывізіёнам чэмпіянату свету.

Нагадаем таксама, што 19 мая будзе прынята рашэнне аб месцы правядзення чэмпіянату свету 2021 года, на якое прэтэндуе і Беларусь. Напярэдадні кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель адзначыў, што заяўкі краін, якія жадаюць правесці планетарнае першынство, вельмі моцныя, аднак у беларусаў і латышоў сумесна шанцаў на перамогу больш.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Развітанне з Парыжам

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.