Вы тут

Праблемы і шляхі мадэрнізацыі беларускай эканомікі абмяркуюць у БДЭУ


18-19 мая ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце пройдзе X міжнародная канферэнцыя “Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць”. 


Фота: bseu.by

Для ўдзелу ў ёй падалі заяўкі больш як  400 прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў, навукова-даследчых інстытутаў, вытворчых прадпрыемстваў і аб'яднанняў з Беларусі, Азербайджана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Нідэрландаў і Малдовы.

Асноўная мэта канферэнцыі — развіццё міжнароднага абмену ведамі навукоўцаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, рэальнага і фінансавага сектараў эканомікі па выпрацоўцы комплексу мер, скіраваных на ўстойлівае развіццё краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Арганізатары канферэнцыі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, БДЭУ, Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Расійскі эканамічны універсітэт імя Пляханава, Вільнюскі ўніверсітэт, Балтыйская міжнародная акадэмія, Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Гумілёва.

Па выніках канферэнцыі будзе выпрацавана рэзалюцыя, асноўныя прапановы якой накіруюць у Міністэрства эканомікі і іншыя ведамствы.

Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 18 мая ў 10.00 па адрасе: праспект Партызанскі, 26, корп.3, аўд. 339 (канферэнц-зала).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?