Вы тут

Жыць на скрыжаванні


У мінскім выдавецтве «Харвест» пабачыла свет дыхтоўная кніга Анатоля Тараса «Старонкі мінулага. Артыкулы па гісторыі Беларусі». Кніга выдадзеная на рускай мове, тут сабраныя навукова-папулярныя артыкулы па самых розных пытаннях беларускай гісторыі, надрукаваныя ў 2009 — 2016 гадах. «Уменне жыць “на скрыжаванні” вятроў, захоўваючы сваю традыцыйную ментальнасць» — менавіта так вызначаецца ў кнізе найважнейшая асаблівасць беларускай гісторыі.


Шасцісотстаронкавае в ы д а н н е асвятляе беларускую гісторыю ад часоў П о л а ц к а г а княства да с у часнасці, м ат э ры я л ы размешчаныя ў адпаведнасці з храналогіяй разгляданых падзей. Назвы раздзелаў, якія аб’ядноўваюць ў адно цэлае створаныя ў розныя часы для розных выданняў артыкулы, гучаць яшчэ і як спроба перыядызацыі вывучэння беларускай гісторыі: «Старажытныя часы», «Перыяд Вялікага Княства Літоўскага», «Перыяд Рэчы Паспалітай», «Каланіяльны перыяд» (маецца на ўвазе каланіяльная палітыка Расійскай імперыі), «Перыяд БССР»…

Ёсць у кнізе і артыкулы пра выдатных дзеячаў навукі, пісьменнікаў, лінгвістаў. Напрыклад, у артыкуле «Расстрэл як вынік лінгвістычнай дыскусіі» аўтар прадстаўляе свой пункт гледжання на асобу і дзейнасць Восіпа Воўк-Левановіча. Гэта неадназначная постаць у гісторыі беларускага мовазнаўства, і ў асяроддзі сучасных навукоўцоў-філолагаў выказваюцца розныя меркаванні. А. Тарас падагульняе агучаныя на сёння ацэнкі мовазнаўчых прынцыпаў В. Воўк-Левановіча, палемізуе з некаторымі з іх. Менавіта таму гэты артыкул можа быць успрыняты неадназначна, як і многія іншыя. А. Тарас, аналізуючы вядомыя, шмат разоў агучаныя факты, прапаноўвае свайму чытачу адрозныя ад найбольш распаўсюджаных інтэпрэтацыі, але ўрэшце заклікае да паразумення. Адчуваецца гэта і ў такіх высновах: «Калі знаёмішся з дакументамі і публікацыямі 80-гадовай даўніны, робіцца крыўдна: колькі жарсцяў, энергіі, сіл марнавалі беларускія інтэлігенты на “разборкі” адно з адным… Калі надышоў час, усіх іх, што так апантана высвятлялі, хто мацней любіць Беларусь, расстралялі ў адных і тых жа скляпеннях».

А вось асноўная думка артыкула «Уладзімір Караткевіч і новы герой беларускай культуры» цалкам сугучная з тэкстамі даследчых манаграфій па творчасці славутага беларускага пісьменніка: «“Ажыўляючы” беларускую культуру ў крызісны перыяд яе існавання праз прыдуманую “шляхецкую” гісторыю, Караткевіч дзейнічаў як міфічны Арфей, які з дапамогай мастацкай творчасці перамог Аіда, уладара Тагасвету, у самым цэнтры яго валадарства».

А. Тарас не ставіць сваёй мэтай адкрываць Амерыку, выкладаючы вядомыя гістарычныя факты і агучваючы супрацьлеглыя інтэрпрэтацыі прадстаўнікоў розных навуковых школ. Найбольш актуальным на дадзеным этапе яму падаецца дзейнасць папулярызатара, які мусіць ісці шляхам «шырокага распаўсюду ў грамадстве нацыянальна-патрыятычнай канцэпцыі гісторыі Айчыны», якую аўтар таксама прапаноўвае ў своеасаблівым разгорнутым заключэнні.

Жана КАПУСТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.