Вы тут

III Фестываль «Горад і кнігі» пройдзе 19 і 20 мая ў Мінску


Яго арганізатарамі выступілі Фундаментальная бібліятэка БДУ, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Навуковая бібліятэка БНТУ і праект “За Чытанне”. У гэтым годзе маштабная акцыя пройдзе пад адкрытым небам ва ўнутраным дворыку БНТУ (галоўны ўваход, праспект Незалежнасці, 65). Пачатак у 13.00.


Фота: bibgymbz.wordpress.com

Фестываль з'яўляецца адной з найбуйнейшых і яркіх кніжных падзей Мінска. Ён стварае прастору для жывых стасункаў аўтараў, выдаўцоў, бібліятэкараў і чытачоў. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца ​​з папулярнымі пісьменнікамі, ілюстратарамі, кніжнымі праектамі і навінкамі, дзейнасцю літаратурных тэатраў і выдавецтваў. Гасцямі фестывалю стануць  пісьменнікі з Расіі Аляксандр Панчын, Анастасія Арлова, Святлана Прудоўская, Марына Аромштам і Наталля Еўдакімава.

Праграма мерапрыемства распрацавана з улікам інтарэсаў рознаўзроставай аўдыторыі. Тут будуць дзейнічаць дзіцячая і маладзёжная пляцоўкі. Дзяцей чакаюць тэатралізаванае чытанне любімых казак, міні-спектаклі, а таксама цікавыя гісторыі пра тое, як ствараюцца кнігі. Ахвотныя змогуць завітаць у зону гучнага чытання. Маладзёжная праграма ўключае сустрэчы з сучаснымі аўтарамі, лекцыі пра актуальныя пытанні папулярнай навукі 2017 года. Трэцякурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Дзмітрый Быліновіч раскажа пра штучны інтэлект.

На тэрыторыі майстар-класаў усе ахвотныя наведаюць майстэрню ручнога пераплёту, тут можна будзе ўбачыць, як збіраецца кніга, паспрабаваць пісаць сапраўдным пяром і чарнілам, наведаць выставу вокладкі розных гістарычных эпох.

У рамках “Экспертных сустрэч” будзе арганізаваны Нацыянальны дзень інфармавання пра дзейнасць бібліятэк. Чакаецца выступленне экспертаў з Беларусі, Ірландыі, Германіі і Украіны. Яны абмяркуюць пытанні, якія тычацца міжнароднага супрацоўніцтва бібліятэк, адукацыйных праграм для дзяцей ва ўніверсітэтах і іншыя. Таксама на выставачнай пляцоўцы фестывалю будзе працаваць павільён “Універсітэцкія бібліятэкі прадстаўляюць”. Тут супрацоўнікі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ раскажуць аб бібліятэчных рэсурсах і сэрвісах, а ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю прадставіць студэнцкія праекты і мерапрыемствы.

З праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».