Вы тут

Дакументальны фільм «Чалавек» бясплатна пакажуць у Мінску


1 чэрвеня вядомы французскі рэжысёр і фатограф Ян Арцюс-Бертран прадставіць у беларускай сталіцы свой апошні фільм «Чалавек» (Human). Яго паказ пройдзе ў кінатэатры «Масква» (праспект Пераможцаў, 13) у 18.40, а пасля прагляду фільма адбудзецца сустрэча з рэжысёрам.


“Чалавек” — трэці грандыёзны дакументальны фільм Яна Арцюса- Бертрана. Ён правёў тры гады, збіраючы рэальныя гісторыі 2000 жанчын і мужчын з 60 краін. Рэжысёр працаваў з камандай прафесійных перакладчыкаў, журналістаў і тэлеаператараў, каб сабраць глыбока асабістыя і эмацыйныя аповеды на тэмы, якія аб'ядноўваюць усіх нас: барацьба з беднасцю, вайна, гамафобія, будучыня нашай планеты, каханне і шчасце.

Прэм'ера фільма адбылася на Генеральнай асамблеі ААН. У дзень прэм'еры фільм быў размешчаны на шасці каналах YouTube з субтытрамі на арабскай, англійскай, французскай, партугальскай, іспанскай і рускай мовах.

Уваход на паказ свабодны. Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра загадзя з 29 мая па 1 чэрвеня.

Кадр з фільма "Чалавек"

Арганізатары кінапаказу — міжнародны фестываль экалагічнага кіно “Планетарый” сумесна з Пасольствам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Ян Арцюс-Бертран  — французскі фатограф, фотажурналіст,  уладальнік ордэна Ганаровага легіёна і мноства іншых прэстыжных узнагарод.  Ён шырока вядомы сваімі аэрафотапроектамі, а таксама дакументальнымі фільмамі  “Дом. Гісторыя падарожжа”(2009 год) і “Планета-акіян”(2012 год).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.