Вы тут

15-гадовая школьніца рабіла «закладку»


У двары жылога дома па сталічнай вуліцы Лабанка ў момант ажыццяўлення «закладкі» была затрымана 15-гадовая вучаніца адной са сталічных сярэдніх школ.


— У ходзе правядзення надгляду пры сабе ў яе было знойдзена і канфіскавана 14 скруткаў з парашком белага колеру, які, згодна з заключэннем эксперта, з'яўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP. У чатырох схованках таксама было выяўлена і канфіскавана дадзенае псіхатропнае рэчыва, — расказала афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Затрыманая з'яўляецца вучаніцай 9 класа адной са сталічных сярэдніх школ. Раней да крымінальнай адказнасці яна не прыцягвалася, аднак затрымлівалася за распіццё піва ў грамадскім месцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Закладку» рабіла 15-гадовая школьніца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».