Вы тут

Палата прадстаўнікоў разгледзела шэраг законапраектаў


Сацыяльныя паслугі стануць больш даступнымі, а айчынныя прадпрыемствы-экспарцёры атрымаюць доступ да велізарнага рынку дзяржаўных закупак Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дэпутаты таксама ратыфікавалі міжурадавае пагадненне аб ваенна-прамысловым супрацоўніцтве з Балівіяй. Прынятыя нарматыўныя акты пойдуць на карысць дзяржаве як у сацыяльным, так і ў эканамічным плане.


На кожную двойню — нянька

Таццяна СТАРЫНСКАЯ, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, прадставіла дакумент, які ўносіць змены і дапаўненні ў Закон «Аб сацыяльным абслугоўванні». Яна пералічыла галоўныя навацыі.

Па-першае — удакладняюцца асобныя тэрміны, напрыклад «цяжкае жыццёвае становішча» і «сацыяльны праект», — паведаміла дэпутат. — Напрыклад, цяжкай жыццёвай сітуацыяй сёння з'яўляецца нараджэнне адначасова дваіх і болей дзяцей, чаго не было ў законе. У такім выпадку сям'я будзе мець права на бясплатную няньку.

Па-другое, некамерцыйныя недзяржаўныя арганізацыі атрымаюць права ўдзельнічаць у вырашэнні пытанняў у галіне сацыяльнага абслугоўвання.

Па-трэцяе, упершыню ўводзіцца такі тэрмін, як замяшчальная сям'я. Гэта калі паўналетні непрацаздольны грамадзянін мае права весці агульную гаспадарку з тым, хто будзе яго даглядаць. Але паміж імі не павінны быць адносіны, якія абавязваюць даглядаць непрацаздольнага. Гэта дапаможа нам яшчэ больш ахапіць грамадзян, што маюць неабходнасць у сацыяльных паслугах. Сёння кожны пяты грамадзянін атрымлівае сацыяльныя паслугі — гэта каля двух мільёнаў чалавек, — канстатавала Таццяна Старынская.

300-мільярдны рынак

Андрэй РЫБАК, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, растлумачыў сутнасць ратыфікацыі Пратакола паміж дзяржавамі — удзельніцамі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года аб правілах і працэдурах рэгулявання дзяржаўных закупак:

— Прадмет дзяржзакупак заўсёды выклікае вялікія абмеркаванні, пытанні, таму што гэта закупкі, якія рэгламентуюцца дзяржавай, закупкі за кошт нас, падаткаплацельшчыкаў. Таму вельмі важна выпрацаваць адзіныя прынцыпы, якія функцыянавалі б на тэрыторыі ўсіх краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пратакол, які быў падпісаны ў Бішкеку, якраз служыць рэалізацыі гэтых падыходаў. Будуць роўныя ўмовы для работы нашых прадпрыемстваў у сферы дзяржзакупак сярод удзельнікаў з краін СНД. Уводзяцца адзіныя прынцыпы падачы заявак, фарміравання ўмоў аб'яўлення дзяржзакупак. Пры гэтым уводзіцца электронны фармат забеспячэння празрыстасці гэтых здзелак і даступнасці для нашых суб'ектаў гаспадарання.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сацыялка, дзяржзакупкі і ваенна-прамысловае супрацоўніцтва

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг