Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Пітэр Пэн»

Калі і дзе: TV1000, 24 мая ў 20.10, 25 мая ў 12.50 і 28 мая ў 6.10 і 17.50

...Дзеці сям'і Дарлінг жывуць вельмі дружна і даволі бестурботна, пакуль бацькі не вырашаюць, што старэйшай дачцэ Вэндзі трэба сталець і пераходзіць у статус дзяўчыны-нявесты. Але, да радасці дзяцей, ім выпадае шанц падоўжыць маленства, паляцеўшы з казачным хлопчыкам Пітэрам Пэнам на востраў Нямаінебудзе, дзе жывуць адважныя хлопчыкі, сапраўдныя русалкі, а таксама індзейцы і піраты... Далей гісторыя развіваецца хоць і блізка да знаёмага сюжэта, але з галівудскім ухілам.

Дарэчы, з сямі існуючых на сёння экранізацый пра вечнага хлопчыка гэтая — усяго другая, дзе ролю Пітэра Пэна выконвае хлопчык.


Што: «Рыба-мара»

Калі і дзе: TV1000Ru, 24 мая ў 22.20 і 27 мая ў 2.35

Патомны карэктар з Санкт-Пецярбурга, сапраўдны «рускі інтэлігент» Раман прыязджае на бераг Балтыйскага мора, у эстонскі курортны гарадок па натхненне, спакой і цішыню — каб якасна і ў час адкарэктаваць энцыклапедыю «Рыбы Балтыйскага мора», складзеную якраз тут нобелеўскім лаўрэатам прафесарам Палянскім. Раман мог бліскуча і датэрмінова выканаць работу — аднак падчас аднаго з заплываў ён сустрэў загадкавую Хелену, у якую беспаваротна закахаўся і прапаў.

У маладога рэжысёра Антона Більжо атрымалася вытанчаная артхаусная казка для дарослых (між іншым, зусім свежая, яе прэм'ера адбылася напрыканцы зімы) пра барацьбу двух пачаткаў, якія ёсць у кожным з нас — жывёльнага і чалавечага. Які з іх пераможа?..


Што: «Трое ў лодцы, калі не лічыць сабаку»

Калі і дзе: 8 канал, 28 мая ў 12.20

Старая добрая музычная камедыя паводле аднайменнай аповесці Джэрома К. Джэрома — гэта для аматараў жанру і гумару сапраўднае свята. А для тых, міма каго на пазакласным чытанні прайшла згаданая аповесць — выдатны шанц крыху бліжэй пазнаёміцца з ёй і не пашкадаваць пра змарнаваны час.

Трое прыяцеляў, лонданскіх халасцякоў, у адзін цудоўны момант вырашылі, што стаміліся ад тлумнага горада і гатовы адправіцца ў падарожжа на прыроду — дакладней, сплавіцца ўтрох па Тэмзе. Прабачце, учацвярых — фокстэр'еру Манмарэнсі выпадзе сыграць у сяброўскіх прыгодах далёка не апошнюю ролю...

Дарэчы, Тэмзай у савецкай кінастужцы стаў памежны Нёман і яго польскі прыток Шашупе, а брытанскімі мястэчкамі — невялікія гарады Савецк і Неман у Калінінградскай вобласці.

Загаловак у газеце: Куды прыводзяць мары

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».