Вы тут

9 фактаў пра Мёртвае мора


На працягу стагоддзяў Мёртвае мора адыгрывала велізарную гістарычную, культурную і рэлігійную ролю, таму сёння яно з'яўляецца не толькі папулярным напрамкам для аматараў пляжнага адпачынку і аздараўленчых працэдур.


1. Мёртвае мора атрымала сваю змрочную назву за безжыццёвы пейзаж і амаль поўную адсутнасць падводнага арганічнага жыцця. Тутэйшая вада перасягае акіянскую па ўзроўні салёнасці прыкладна ў дзевяць з паловай разоў. Ні водарасці, ні рыба, ні іншыя буйныя марскія насельнікі не здольныя выжыць пры такой каласальнай канцэнтрацыі солі. Толькі на дне мора былі выяўленыя некаторыя віды бактэрый і грыбоў, якія прыстасаваліся да экстрэмальнага асяроддзя.


2. Узровень вады ў Мёртвым моры прыкладна на чатырыста дваццаць метраў ніжэйшы за ўзровень мора. Такім чынам, тутэйшае ўзбярэжжа з'яўляецца самым нізкім участкам сушы на планеце.


3. Дзякуючы выключнаму геаграфічнаму размяшчэнню пасярод пустыні і гор Мёртвае мора валодае ўнікальным мікракліматам. Каля 330 дзён на год тут стаіць яснае сонечнае надвор'е, тэмпература на працягу года — ад 15 да 38 градусаў °С. Гэта адзінае месца ў свеце, дзе нават пры працяглым знаходжанні на сонцы можна не баяцца сонечных апёкаў дзякуючы натуральнай абароне ад ультрафіялетавых прамянёў.


4. З-за высокай колькасці солі любы чалавек будзе трымацца тут на плаву без асаблівых намаганняў, таму Мёртвае мора напэўна прыйдзецца да спадобы тым, хто так і не навучыўся плаваць.


5. Са спрадвечных часоў людзі ведалі аб цудадзейных гаючых уласцівасцях Мёртвага мора. Арыстоцель, Клеапатра і іншыя вялікія асобы наведвалі гэтыя месцы для праходжання аздараўленчых і амаладжальных працэдур.


6. Сучасныя навукоўцы спрабавалі шукаць у раёне Мёртвага мора рэшткі знакамітых біблейскіх гарадоў Садома і Гаморы. Іх дакладнае месцазнаходжанне зараз невядома, аднак спецыялісты амаль не сумняваюцца, што гарады былі затопленыя Мёртвым морам. Паводле Бібліі, яны былі знішчаныя Богам за шматлікія грахі іх жыхароў.


7. Адным з інгрэдыентаў, які старажытныя егіпцяне выкарыстоўвалі пры бальзамаванні му-
мій падчас пахавальнага рытуалу, быў асфальт. Егіпцяне здабывалі яго ў Мёртвым моры. У тыя часы яно называлася бітумным возерам, паколькі асфальт лічыўся важнейшым за соль.


8. У 1947 годзе хлопчык-пастух выпадкова адшукаў у пячоры ў ваколіцах Мёртвага мора адну з найбольш значных археалагічных знаходак ХХ стагоддзя, так званыя Кумранскія рукапісы, або Скруткі Мёртвага мора.


9. Максімальная глыбіня Мёртвага мора складае крыху больш за трыста метраў, аднак за апошнія сто гадоў на дваццаць пяць метраў узровень вады апусціўся. Экалагічныя даследаванні паказваюць, што мора можа цалкам высахнуць праз пяцьдзясят гадоў, калі адпаведныя меры не будуць прынятыя.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.