Вы тут

Жыхар Вялікабрытаніі зрабіў каханай больш за сто прапаноў рукі і сэрца


Жыхар Вялікабрытаніі Тоні Шырз зрабіў каханай больш за сто прапаноў рукі і сэрца, але атрымаў згоду толькі пасля таго, як яна трапіла ў шпіталь з небяспечнай хваробай, паведамляе выданне Dаіlу Mаіl.


Мужчына пазнаёміўся з Барбарай Пепер каля 20 гадоў таму. Неўзабаве ён прапанаваў заключыць шлюб, але атрымаў адмову. Пазней Шырз неаднаразова паўтараў спробу, але адказ заставаўся ранейшым. Жанчына тлумачыла гэта тым, што сумнявалася, ці варта зноў ісці замуж пасля разводу. Не так даўно 66-гадовую Барбару шпіталізавалі з лёгачнай інфекцыяй, яна цяжка пераносіла хваробу, паколькі ў дзяцінстве ёй выдалілі адно лёгкае, урачы не выключалі смяротнага зыходу. Пасля аперацыі жанчына ўбачыла каля сваёй койкі Тоні. Ён зноў зрабіў ёй прапанову, і гэтым разам яна пагадзілася. «Я не мог паверыць, што яна адказала «так», — кажа Шырз. — Я падумаў, што цяпер ёй ад мяне не сысці — пажэнімся неадкладна». Праз некалькі дзён пара зарэгістравала шлюб проста ў шпіталі.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Доўгачаканае «так» пасля ста «не»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».