13 снежня, серада

Вы тут

Цыбаты дзяцюк любіць сабаён


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


 

Ці ведалі вы, што:

сабаё́н — падліўка з узбітых жаўткоў, віна, прыпраў. Слова мае французскае паходжанне.

сама́н — цэгла-сырэц, зробленая з сумесі гліны, гною, сечанай саломы.

шчыгу́льны (абласное) — які добра прылягае; у абцяжку.

цыба́ты — высокі, тонкі. «Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк», — пісаў Янка Маўр.

ярмо́лка — шапачка без аколышка з мяккага матэрыялу. Паходзіць ад польскага слова jаrmulkа.

тальма́х — падвязка цераз плячо для раненай рукі.

цырк на дроце — штосьці незвычайнае, неверагоднае, смешнае. Беларускія адпаведнікі: дзівосы на калёсах, пацеха з пустога меха. Рускі: чудеса в решете.

перавярнуць свет — здзейсніць нешта незвычайнае, неверагоднае, чаго яшчэ не было. Беларусы яшчэ скажуць: чорту рогі скруціць. Рускія: горы свернуть.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: З тальмахам ды ў ярмолцы

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Якім чынам вяртаць на радзіму страчаныя культурныя каштоўнасці?

Якім чынам вяртаць на радзіму страчаныя культурныя каштоўнасці?

І чаму ў музеях нашай краіны павінны быць арыгіналы рарытэтаў?

Грамадства

Домік для Бобіка і не толькі могуць змайстраваць слуцкія бытавікі

Домік для Бобіка і не толькі могуць змайстраваць слуцкія бытавікі

«Будка для сабакі — для нашых майстроў не праблема».

Эканоміка

Як тэхналогіі і час змяняюць рынак працы?

Як тэхналогіі і час змяняюць рынак працы?

Расказваем пра змены, якія адбываюцца ўжо цяпер.