Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Агульная тэндэнцыя тыдня — крок наперад, два назад. У панядзелак і аўторак вам лепш строга захоўваць дысцыпліну і праяўляць выключныя дзелавыя якасці на працы. У сераду варта займацца толькі тымі справамі, якія ўжо даўно пачаты і патрабуюць працягу. Непажаданая пасіўнасць, але ў той жа час неабходна захоўваць асцярожнасць і не ісці напралом. Чым больш новага вы даведаецеся, тым лепш. У пятніцу пастарайцеся не звязваць сябе ніякімі абяцаннямі: верагодна, іх будзе вельмі складана выканаць. Далёка не гладкімі могуць стаць адносіны са старымі сябрамі і аднадумцамі.


ЦЯЛЕЦ. Ініцыятыва і энергія прынясуць станоўчы вынік у бізнесе і асабістым жыцці. Разнастайныя падзеі, якія пастаянна змяняюць адна адну будуць патрабаваць увагі і ўдзелу, а таксама рашучасці і хуткай рэакцыі. Старайцеся не ператамляцца, гэтыя дні не асабліва важныя для працы. Чацвер можа прынесці буйны камерцыйны поспех пры цвярозым і дзелавым падыходзе, аднак вынікі будуць бачныя не адразу. У пятніцу спатрэбіцца халодны разлік. У суботу выяўляйце асцярожнасць пры зносінах з незнаёмымі людзьмі, канфлікты вам не патрэбны.


БЛІЗНЯТЫ. У першай палове тыдня вы лёгка вырашыце ўсе праблемы і паднімецеся на новую прыступку па шляху да поспеху. Не варта недаацэньваць сваіх перамог, але чым менш пра гэта будуць ведаць навакольныя, тым лепш будзе для вас. Вам спатрэбяцца такія якасці, як разважлівасць і вытрымка. Можна планаваць бліжэйшую будучыню ў самых светлых тонах. І ўсё гэта збудзецца. У выхадныя парадуе каханы чалавек.


РАК. Не сядзіце на месцы, больш рухайцеся і размаўляйце, вельмі важна аказацца ў патрэбны час у патрэбным месцы. Ёсць шанц завесці каштоўныя знаёмствы. Гэтаму будзе спрыяць ваш дар красамоўства і ўменне пераконваць навакольных у сваёй слушнасці. На працы лепш разлічваць толькі на ўласныя сілы і магчымасці. Калі адчуваеце, што стаміліся ад сустрэч і вам не хочацца мець зносіны з людзьмі, значыць, пара ў адпачынак, аднаўляць сілы. У суботу, калі абставіны дазволяць, зрабіце сабе прыемны вечар — адпачніце так, як гэтага хочацца.


ЛЕЎ. Галоўнае — быць актыўнымі і паслядоўнымі на працягу ўсяго тыдня. Непажадана легкадумна раздаваць абяцанні, бо выканаць іх будзе вельмі праблематычна. Старайцеся больш часу праводзіць на прыродзе, абмяжуйце зносіны з горадам і яго дзелавым асяроддзем да неабходнага мінімуму. У панядзелак і аўторак паспрабуйце не перагружацца, інакш працаздольнасць знізіцца, і вы ўсё роўна не здолееце ўсё скончыць своечасова. Пазбягайце непатрэбных сустрэч і кантактаў. Вамі можа авалодаць ахвота да змены месцаў, таму будзе карысна трохі павандраваць.


ДЗЕВА. Тыдзень пройдзе ў спакойным тэмпе, калі вы самі не будзеце ствараць лішнія праблемы. Паспрабуйце рэальна разлічваць сілы і не ўзвальваць на сябе лішнюю работу і абавязкі. Захоўвайце душэўную раўнавагу і стаўцеся добразычліва да крытыкі. Пачуццё гумару дазволіць убачыць сітуацыю, якая склалася, з іншага боку і знайсці арыгінальны спосаб яе рашэння.


ШАЛІ. Можаце стаць генератарам новых ідэй і праектаў, але не варта выхваляцца сваімі поспехамі: гэтым вы можаце выклікаць зайздрасць і непрыманне навакольных. Плануючы штосьці на гэтым тыдні, лепш за ўсё трымаць у сакрэце свае задумы. Ёсць шанц усталяваць вельмі карысныя дзелавыя сувязі, што спрыяльна адаб'ецца на вашым сацыяльным статусе. Добры час для вырашэння сямейных праблем і наладжвання нефармальных узаемаадносін з калегамі.


СКАРПІЁН. Можна ўпэўнена прыступаць да выканання новага асабліва важнага задання. Нават і не сумнявайцеся ў поспеху. Тыдзень можа прынесці шмат цікавых магчымасцяў для атрымання прыбытку. Панядзелак і серада — добры час для пачатку новых праектаў, праявіце ініцыятыву і творчае мысленне. Могуць ажывіцца вашы адносіны з ранейшымі дзелавымі партнёрамі або цяперашнімі калегамі, яны прапануюць вам істотную дапамогу ці дадуць важнае даручэнне, з якім вы з бляскам справіцеся.


СТРАЛЕЦ. Не пачынайце дзейнічаць, не вызначыўшыся з мэтамі, інакш час і сілы будуць выдаткаваныя марна. Не вельмі давярайце фактам і лічбам, калі інтуіцыя кажа, што тут нешта не так, ад вас нешта хаваюць. У чацвер лепш не прадпрымаць нічога сур'ёзнага. Нядзеля, хутчэй за ўсё, астанецца ціхім і спакойным днём, прысвяціце яго сузіранню і абдумванню грандыёзных падзей, якія маюць адбыцца.


КАЗЯРОГ. Для пераадолення перашкод, якія ўзнікаюць на вашым шляху, трэба ўжыць максімальна асцярожную тактыку. Кожнае дзеянне павінна быць старанна выверана. Аўторак — выдатны дзень для новых пачынанняў, паспрабуйце не прапусціць момант, ганіце прэч недаверлівасць і ляноту. Субота — удалы дзень для ажыццяўлення ідэй, пачніце рамонт у кватэры, пасадзіце кветкі на дачы. Толькі спачатку выдаткуйце некаторы час на тлумачэнне вашых задум тым, хто жыве разам з вамі. Магчыма, з праціўнікаў перамен яны стануць вашымі памочнікамі.


ВАДАЛЕЙ. Будзеце ў добрым настроі, дзякуючы чаму ўсё намечанае атрымаецца. Калі прыкладзяце пэўныя намаганні, то перашкод у дасягненні мэт не ўзнікне. Пачынайце паступова вучыцца таму, чаго не хапае. Ваша здольнасць знаходзіць дакладныя рашэнні і своечасовая падтрымка блізкіх людзей дапамогуць стварыць выдатныя перадумовы для будучага поспеху. У чацвер варта падрыхтаваць сябе да сюрпрызаў, фартуна можа звярнуць на вас увагу. У другой палове тыдня лепш знізіць актыўнасць і нагрузку — падумаць пра адпачынак.


РЫБЫ. Падзеі пройдуць сапраўднай лавінай, мала што пакідаючы пасля сябе ў ранейшым выглядзе. Будзьце гатовыя да аднаўленчых работ альбо да добраўпарадкавання змененага ландшафту. Вас чакае маса навін, дзелавых сустрэч, напружаных сітуацый на працы, так што варта прадумаць свой расклад і сур'ёзна падысці да перамен, якія адбываюцца. Памятайце, што вы зможаце атрымаць з сітуацыі пэўную выгаду, калі захаваеце спакой і выявіце цярпенне.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жыве самы маленькі паштальён Беларусі?

Як жыве самы маленькі паштальён Беларусі?

А рост у самага маленькага паштальёна Беларусі — усяго адзін метр трыццаць сантыметраў.

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» пабывала ў калоніі «Воўчыя Норы»

Карэспандэнт «Звязды» пабывала ў калоніі «Воўчыя Норы»

«Дапамажыце нашым дзецям выйсці адсюль», — з адчаем звяртаюцца да нас жанчыны, калі падыходзім да мужчынскай папраўчай калоніі №22. 

Эканоміка

На другасным рынку жылля сталіцы пачаўся так званы студэнцкі бум

На другасным рынку жылля сталіцы пачаўся так званы студэнцкі бум

Як гэта паўплывала на рынак доўгатэрміновай арэнды жылля?