Вы тут

У сталіцы затрымалі раней не судзімага 35-гадовага гараджаніна


За здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў у сталіцы затрымалі раней не судзімага 35-гадовага гараджаніна, які стрэламі з пнеўматычнай вінтоўкі пашкодзіў шыбы ў вокнах у доме насупраць свайго.


— У міліцыю звярнуліся дзве гараджанкі, якія расказалі, што ў іх пры невядомых абставінах былі пашкоджаны вокны. Высветлілася, што да гэтага датычны мужчына. Па словах затрыманага, яго сталі моцна раздражняць сваімі крыкамі вароны на вуліцы. Ён вырашыў прагнаць іх, для чаго ўзяў пнеўматычную вінтоўку і адкрыў стральбу па птушках. Аднак замест іх выпадкова патрапіў у вокны кватэр дома насупраць, — расказала афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Мужчыну можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Страляў па варонах, патрапіў у акно

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».