Вы тут

Беларусы з 19 мая могуць уязджаць у Аргенціну без віз


Грамадзяне Беларусі з 19 мая могуць уязджаць у Аргенціну без віз. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства Беларусі ў Аргенціне.


Фота: БЕЛТА

"Грамадзянам Рэспублікі Беларусь з 19 мая няма неабходнасці ў візе для ўезду ў Аргенцінскую Рэспубліку. Грамадзяне Беларусі, якія з'яўляюцца ўладальнікамі агульнаграмадзянскіх пашпартоў, могуць уязджаць, следаваць транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны без віз на працягу перыяду, якi не перавышае 90 сутак з дня першага ўезду бесперапынна на працягу каляндарнага года", - адзначаецца ў паведамленні.

У сувязі з частымі выпадкамі спробаў уезду ў Перу, Уругвай, Чылі грамадзян Беларусі без віз пасольства тлумачыць, што наяўнасць у пашпарце пастаяннага альбо часовага віду на жыхарства адной з краін, з якой у Аргенціны падпісана пагадненне аб бязвізавых паездках па грамадзянскіх пашпартах (да прыкладу, краіны ЕС, ЗША, Канада), не вызваляе ад абавязковай наяўнасці віз названых краін у беларускім пашпарце пры выкарыстанні яго для дадзенага падарожжа.

"Пры планаванні сваёй паездкі ў Аргенціну, Перу, Чылі, Уругвай карыстайцеся пэўнымі крыніцамі інфармацыі ў дачыненні да візавага рэжыму паміж Беларуссю і Аргенцінай, Перу, Чылі, Уругваем", - раяць у дыппрадстаўніцтве.

Адзначаецца таксама, што для грамадзян Аргенціны з 19 мая таксама дзейнічае бязвізавы рэжым. Грамадзяне гэтай краіны, якія з'яўляюцца ўладальнікамі агульнаграмадзянскіх пашпартоў, могуць уязджаць, следаваць транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без віз на працягу перыяду, якi не перавышае 90 сутак з дня першага ўезду бесперапынна на працягу каляндарнага года. Для грамадзян Чылі, Перу і Уругвая дзейнічае візавы рэжым для ўезду ў Беларусь па грамадзянскіх пашпартах. Візу можна аформіць у пасольстве Беларусі ў Аргенціне.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».