Вы тут

Патрыятычна-асветніцкую акцыю "Вязынка —2017” арганізуе БДУ


Дзеянні разгорнуцца на малой радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў вёсцы Вязынка ў Маладзечанскім раёне 20 мая. Пачатак у 12.00.


Фота: domotel.by

У гэтым годзе акцыя прымеркаваная да 135-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Яе ўдзельнікамі стануць кіраўнікі, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты філалагічнага факультэта. У якасці гасцей запрошаны дэканы гуманітарных факультэтаў БДУ, а таксама курсанты ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

У праграму ўключаны экскурсія ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і ўскладанне кветак да помніка вялікаму паэту. Затым ўсе збяруцца на сімвалічнай гары Парнас.Тут стартуе спартыўна-забаўляльнае свята. Дэкан філалагічнага факультэта Іван Роўда сустрэнецца на футбольным полі са студэнтамі БДУ. Усіх удзельнікаў чакаюць таксама спартыўнае  арыентаванне, анімацыйнае прадстаўленне, выкананне вершаў і песень у вогнішча і многае іншае.

Традыцыя правядзення злётаў на радзіме Янкі Купалы была заснаваная студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта БДУ. Упершыню акцыя прайшла ў 1976 годзе. Удзельнік першай “Вязынкі”, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Уладзімір Кароткі ўспамінае: "Выезд ў Вязынку арганізоўваўся вельмі ўрачыста. Ад факультэта да чыгуначнага вакзала праводзілася шэсце са сцягамі і транспарантамі, у электрычцы філолагі займалі некалькі вагонаў. Дарога да купалаўскай радзімы напаўняліся звонкімі студэнцкіімі галасамі: песні, жарты, вясёлы смех. Праграма ў Вязынцы спалучала афіцыйную частку, калі ўскладаліся кветкі да помніка Песняру, чыталіся вершы самога Янкі Купалы, і конкурсную: інсцэніроўку песень, чытанне вершаў, пастаноўку сцэнак, прадстаўленне насценгазет будаўнічых атрадаў, разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы “.

Акцыя адрадзілася ў пачатку XXI стагоддзя і паступова набыла статус агульнауніверсітэцкай.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».