Вы тут

Утульных чытанняў!


Гульні-прыгоды, «кніжная зумба», сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і героямі лепшых дзіцячых кніг, майстар-класы, лекцыі, прысвечаныя дасягненням сучаснай навукі, і безліч іншых цікавых івентаў чакаюць гасцей трэцяга фестывалю «Горад і кнігі», які распачаўся сёння ў Мінску. Фестываль ператварыўся ў сапраўднае гарадское свята, бо ладзіцца на вольным паветры, у зялёным утульным дворыку Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.


Фота з архіва «ЛіМа».

У фестывалю сямейны фармат: адначасова на розных пляцоўках арганізаваныя мерапрыемствы для наведнікаў рознага ўзросту і розных зацікаўленняў. Для самых маленькіх — спектаклі ад бэбі-тэатра «Бусы», тэатральнай студыі Konislon, праектаў «Казачкі бай» і «Альтанка для чытанкі». Удзельнічаюць у кніжным свяце і многія іншыя літаратурныя тэатры, да якіх далучылася вялікая каманда арганізатараў гучных чытанняў. Аксана Спрынчан чытае вершы са «Смачнай кнігі», Святлана Цімохіна — «Краязнаўчыя казкі» ад газеты «Аргументы и факты» ў Беларусі. Фестываль працягваецца два дні — і заўтра да чытальнікаў далучацца Алесь Суша, Людміла Рублеўская, Уладзімір Садоўскі ды іншыя творцы.

Каб выбраць кнігу для ўласнага чытання — на ўтульных падушках ля бібліятэкі «Кніжнай нары» альбо ў больш аддаленай перспектыве, на летніх канікулах, — на фестывалі дзейнічае кніжная выстаўка, агледзець якую можна з аўдыягідам, пад-рыхтаваным арганізатарамі Наталляй Мядзведзь і Марыяй Дуброўскай.

Шмат карысных і пазнавальных сустрэч запланавана для школьнікаў: адкрытыя лекцыі ад навукоўцаў, інтэрактыўныя чытанні на англійскай мове, майстар-клас па маляванні коміксаў ад Маргарыты Латышкевіч... Сярод самых актуальных падзей — размова з пісьменнікамі Яўгеніяй Пастарнак і Андрэем Жвалеўскім «Калі нехта стаіць на краі...», прысвечаная праблеме самагубстваў. Як зразумець, што чалавек побач з табой апынуўся ў памежнай сітуацыі? Што варта казаць і чаго не варта рабіць? Чаму тэма самагубстваў заўсёды папулярная ў падлеткавым асяроддзі? На гэтыя пытанні вядомыя аўтары шукалі адказы не толькі разам з наведнікамі фестывалю, але і ў новай аповесці «Пакуль я на краі».

Акрамя дзіцячай і моладзевай пляцоўкі, на фестывалі працуе стол майстар-класаў, дзе можна зрабіць прыемныя сувеніры, а таксама дзейнічае пляцоўка экспертных сустрэч. Пятніца абвешчаная Нацыянальным днём інфармаванасці пра дзейнасць бібліятэк, а ў суботу на экспертнай пляцоўцы можна будзе даведацца пра тое, як займальна і хутка навучыць дзіця чытаць, як зла-дзіць самыя ўтульныя сямейныя чытанні і, урэшце, як выдаць уласную кнігу, якую пры жаданні можна прэзентаваць падчас наступнага фестывалю «Горад і кнігі».

Фота Аляксандра Каменчукова

Гасцямі свята сёлета сталі не толькі беларускія пісьменнікі, але і вядомыя расійскія аўтары: Анастасія Арлова, Марына Аромштам, Святлана Прудоўская, Наталля Еўдакімава, Аляксандр Панчын. Марына Аромштам, пісьменніца, тэарэтык і практык дзіцячага чытання, распавядзе пра Папмамбук — інтэрнэтчасопіс для тых, хто чытае дзецям. Аляксандр Панчын — расійскі біёлаг і папулярызатар навукі — вядзе адкрытыя лекцыі па геннай інжынерыі і магічным мысленні.

Праз зварот да кнігі можна зладзіць самыя розныя сустрэчы. Напрыклад, паразважаць пра каханне і побыт ра-зам з пісьменнікамі Ігарам Паляковым і Тамарай Лісіцкай, адматаць стужку часу гадоў на сорак назад і душэўна паглядзець дыяфільмы, запрасіць сабактэрапеў-таў на інтэрактыўнае чытанне казкі пра Пушка і Бандыта...

Вынаходлівасць арганізатараў фестывалю не ведае межаў — не толькі ў пераносным, але і ў самым канкрэтным значэнні. Сёлета фестываль «Горад і кнігі» робіць гіганцкі крок да набыцця міжнароднага статусу. А перспектывай гэтага выдатнага праекта магло б стаць пашырэнне геаграфіі фестывалю ў Беларусі. Кніжныя святы такога фармату, максімальна адкрытыя не толькі для наведнікаў, але і для творцаў, якія могуць прапанаваць свае івенты, прывабілі б да чытання жыхароў многіх іншых беларускіх гарадоў і дапамаглі б сарыентавацца ў сучаснай літаратуры.

 Алеся ЛАПІЦКАЯ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Медыя

Міжнароднае радыё «Беларусь» адзначае юбілей

Міжнароднае радыё «Беларусь» адзначае юбілей

...Сваё 55-год­дзе між­на­род­нае ра­дыё "Бе­ла­русь" ад­зна­чае цал­кам у штат­ным пра­цоў­ным рэ­жы­ме.

Грамадства

Чаго баіцца работадаўца, калі бачыць чалавека з інваліднасцю?

Чаго баіцца работадаўца, калі бачыць чалавека з інваліднасцю?

Стэрэатыпы замінаюць знайсці работу людзям з інваліднасцю, а ў маладых і здаровых яе могуць адабраць робаты.

Грамадства

Як арганізаваць стылізаванае вяселле

Як арганізаваць стылізаванае вяселле

Зміцер Сасноўскі — пра моду на стылізаваныя вяселлі, старабеларускія абрады і сумяшчэнне несумяшчальнага.

Эканоміка

Як палепшыць дзелавыя і інвестыцыйныя ўмовы ў Беларусі

Як палепшыць дзелавыя і інвестыцыйныя ўмовы ў Беларусі

 Адна з галоўных пераваг Беларусі — геаграфічнае становішча.