Вы тут

У дні выпускных не будуць прадаваць алкаголь


Продаж алкаголю будзе абмежаваны ў Мінску 30 мая і 10 чэрвеня. Гэта замацавана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта №1306 ад 20 красавіка 2017 года, якое апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


З 8.00 30 мая да 8.00 31 мая і з 8.00 10 чэрвеня да 8.00 11 чэрвеня на тэрыторыі Мінска будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і большай), за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў. Гэтая мера прымаецца ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Акрамя таго, рознічны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не большай за 7 працэнтаў на тэрыторыі Мінска не ажыццяўляецца ў гандлёвых аб'ектах з 8.00 30 мая да 8.00 31 мая і з 8.00 10 чэрвеня да 8.00 11 чэрвеня. Гэтае рашэнне ўступіла ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: У сталіцы — два «сухія» дні

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.