Вы тут

Хакейнае свята вяртаецца ў Беларусь


Наша краіна сумесна з Латвіяй прыме чэмпіянат свету ў 2021 годзе.

Такое рашэнне было прынята па выніках галасавання ў ходзе кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея ў Кёльне.


Галасаванне праходзіла ў два кругі, у ім прымалі ўдзел дэлегаты з 67 нацыянальных асацыяцый, а таксама члены Савета ІІХФ. У першым раўндзе заяўка Мінска і Рыгі набрала 54 галасы супраць 53-х за тое, каб чэмпіянат прымала Фінляндыя. Па правілах ІІХФ такой мінімальнай розніцы недастаткова, каб аддаць мундыяль камусьці з бакоў, таму галасаванне было праведзена яшчэ раз. І зноў перавага была на нашым баку: 55 супраць 52 галасоў. Тэрміны правядзення мінска-рыжскага планетарнага форуму — 7—23 мая 2021 года. У Беларусі матчы чэмпіянату прыме «Мінск-Арэна», якая змяшчае 15 086 гледачоў, у Латвіі — «Арэна-Рыга», на трыбунах якой 10 300 глядацкіх месцаў. Матчы групавой стадыі і па два чвэрцьфінальныя паядынкі прымуць абедзве сталіцы, а паўфінальныя матчы, гульні за «бронзу» і «золата» адбудуцца ў Мінску.

Слоганам заявачнай кампаніі, а цяпер ужо і самога чэмпіянату свету стаў «Раssіоn. Nо Bоrdеrs» (Захапленне. Без меж). Ён адлюстроўвае запал беларускага і латвійскага народаў да хакея і спорту ўвогуле.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.