Вы тут

Майская “Маладосць”


Майскі нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Маладосць” з’явіцца ў крамах “Саюздруку” Віцебска і Полацка ў большай колькасці, чым прадаецца звычайна. Гэта ўзвязана з тым, што нумар прысвечаны Віцебшчыне з акцэнтам на ўласна Віцебск, яго гісторыю, а таксама на Полацк — у прыватнасці, на Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Музей друку.

Празаічныя і паэтычныя старонкі прадстаўлены аўтарамі, якія нарадзіліся ў Віцебскай вобласці. Сярод іх Сяргей Шаматульскі, Алена Масла, Юлія Алейчанка, Ганна Лутава і іншыя. Цэнтральным па змесце і загалоўным у віцебскай частцы матэрыялам з’яўляецца інтэрв’ю з Дзянісам Юрчаком, ініцыятарам і мадэратам дыскусійных заняткаў па гісторыі горада, кандыдатам гістарычных навук, галоўным спецыялістам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржуніверсітэта, краязнаўцам.

Цэлы раздзел тэкстаў пададзены пад загалоўкам “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляе”. Сярод іх “Рэпартаж-экскурсія па самым старым корпусе ПДУ” ад Кацярыны Захарэвіч, “Нататкі тутэйшага этнографа” ад Уладзіміра Лобача, “Нататкі выкладчыка псіхалогіі” ад Ірыны Андрэевай, “Аляксандр Гугнін і некалькі сціплых адкрыццяў”, інтэрв’ю з рэктарам ПДУ Дзмітрыем Лазоўскім, дырэктарам навуковай бібліятэкі ПДУ Марынай Шуханковай і рэдактарам універсітэцкага літаратурнага часопіса Анастасіяй Мазго.

Не абышлі Полацк і калумністы: аўтар калонкі “На адлегласці часу” Кацярына Захарэвіч напісала сваё “Прызнанне” гэтаму гораду, аўтар “Крэсак жыцця” Канстанцін Касяк напісаў пра тое, што “У лабірынце нельга рухацца назад”. Акрамя таго, адзін з калумністаў “Маладосці” Ігар Палынскі — жыхар Полацка і карэспандэнт Полацкага тэлеканала “Самміт+ТБ”. Ён у сваёй калонцы “па-за загалоўным” закранае ўсім вядомыя праблемы, на якія звычайна не звяртаюць увагі.

Крытычныя матэрыялы прадаставілі Зоя Траццяк, Таццяна Пятроўская і Аляксандр Гугнін. Пры гэтым артыкул Таццяны Пятроўскай прысвечаны творчасці знакамітай казачніцы Алены Масла, якая нарадзілася на Віцебшчыне і інтэрв’ю з якой можна таксама прачытаць на старонках часопіса.

Штомесячны праект “Варштат” падае артыкулы Вольгі Філімонавай “Кнігадрук у Полацку: ад сёння да часоў піяраў і езуітаў” і Сяргея Шыдлоўскага “Кніга з Полацка: да традыцыі полацкай метагістарычнай прозы”.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».