Вы тут

Самы вялікі народны музей адкрыўся ў правінцыі Цынхай


У правінцыі Цынхай афіцыйна адкрыўся самы вялікі па плошчы народны музей - Фальклорны музей Юнлу, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


У ім прадстаўлены прадметы мастацтва і мэбля з эбенавага дрэва і кітайскага лаўра. Па словах інвестара музея Бай Юнлу, плошча музея складае больш за 200 га. У ім размешчаны павільёны, у якіх паказаны мастацкія творы з эбенавага дрэва і кітайскага лаўра. Акрамя таго, у музеі таксама можна ўбачыць кітайскую традыцыйную мэблю, будыйскую залу, павільён культуры і народных традыцый народнасцяў даліны ракі Хуаншуй і раёна яе ўпадзення ў Хуанхэ. 

Фальклорны музей Юнлу знаходзіцца ў сяле Маньпін аўтаномнага павета народнасцяў Хуэй і Тую правінцыі Цынхай. Ён з'яўляецца аб'ектам першай катэгорыі ў турыстычным раёне Кангэда. Інвестыцыі ў музей склалі больш за 400 млн. юаняў. У пераспектыве на яго базе плануецца стварыць фальклорны культурны парк.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.