Вы тут

Раім схадзіць


Дзень прыгажосці ў ГЦ «Скала», велашкола ў парку Янкі Купалы, фестываль «Эпоха рыцарства» і World Press Photo 2017 – афіша «Звязды» з 22 па 28 мая.


Дзень прыгажосці

Фота: moimakiyazh.ru

Дзе: ГЦ «Скала» (вул. Глебкі, 5)

Калі: 25 мая, 9:00

Колькі каштуе: бясплатна

У гэты дзень у гандлёвым цэнтры вас будзе чакаць бьюці-зона, дзе прафесійныя візажысты зробяць усім жадаючым экспрэс-макіяж, таксама пройдуць майстар-клас па візажу і кансультацыя па ювелірным упрыгожванням, фітнес кансультацыі.

Можна будзе атрымаць прыемныя зніжкі і сюрпрызы ад салонаў і магазінаў.


Велашкола

Фота: ladyadvice.ru

Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)

Калі: 25 мая-31 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.

Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.


Фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства»

Фота: kuda-spb.ru

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Калі: 27-28 мая, 12:00

Колькі каштуе: 15 р. – дарослыя, 8 р. – дзеці

Асноўная ідэя фестывалю: паглыбленне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча – гістарычная рэканструкцыя турніраў і бітваў рыцараў, сярэднявечнай музыкі і танцаў, паходнага побыту.

У праграме фестывалю: відовішчныя паядынкі рыцараў, масавыя бітвы пешых рыцараў, турнір конных рыцараў, турнір сярэднявечных лучнікаў, кірмаш рамеснікаў, выступленні музычных гуртоў (сярэднявечная і фолк-музыка), вулічнага тэатра, тэатраў сярэднявечнага танца (калектывы з Беларусі і ансамбль старадаўняга танца «Стэла», Cанкт-Пецярбург), экскурсіі па музеі, катанне на конях і анімацыі для дзяцей.

Хэдлайнер музычнай частцы фестывалю – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі «Стары Ольса».


Выстава «Фарбы душы»

Фота: livelib.ru

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: па 4 чэрвеня

Колькі каштуе: 5 р. – дарослыя, 2,50 р. – студэнты, 2 р. – школьнікі, пенсіянеры

У гэтым годзе праекту «Фарбы душы» спаўняецца дзесяць гадоў. З 18 мая па 4 чэрвеня ён зноў збярэ ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно самых таленавітых майстроў Беларусі і блізкага замежжа.

Таксама на выставе прадстаўлены работы майстроў з каманды Capeline Club (Паліны Кузняцовай і Таццяны Івановай), якія дапамагалі экраннаму ўвасабленню вобразаў герояў класічнага рамана «Ганна Карэніна» ў новым тэлефільме Карэна Шахназарава. І на створаныя гэтай камандай капялюшыкі сапраўды варта зірнуць!


World Press Photo 2017

Фота: afisha.tut.by

Дзе: ЦЭХ(вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: па 24 мая, 12:00-21:00

Колькі каштуе: 5 р. – дарослыя, 2,50 р. – студэнты, пенсіянеры

З 4 па 24 мая ў Мінску праходзіць міжнародная выстава World Press Photo 2017, на якой можна пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2016 года. 

Фотаконкурс World Press Photo у гэтым годзе сабраў 5034 фатографаў з 126 краінаў, якія заявілі на конкурс 80 408 выяваў. Журы, у склад якога ўвайшлі 20 аўтарытэтных фатографаў, фотарэдактараў і куратараў фотавыставаў з усяго свету, узнагародзіла 45 фатографаў з 25 краін. Тытул «Сусветнае прэс-фота года» атрымала праца Бурхана Эзбіліджы. Гэты турэцкі фатограф зрабіў для The Associated Press серыю здымкаў забойства расійскага пасла Андрэя Карлава ў мастацкай галерэі ў Анкары.


Музей марозіва «Белы полюс»

Фота: Надзея Бужан.

Дзе: Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 31 ліпеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 5 р., 3 р. – дзеці

10 тон прысмакаў, гай з эскімо ў чалавечы рост, міні-фабрыка па вытворчасці марозіва і яшчэ больш за паўсотні экспанатаў, а на дэсерт – новы гатунак аднайменнага пламбіру «Белы полюс» у падарунак усім наведвальнікам. Усё гэта чакае вас да канца ліпеня ў ТЗЦ Galleria Minsk. 


Выстава «Вялікі Рэмбрант»

Фота: Яўген Пясецкі

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 3 ліпеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 12 р., 6 р. – школьнікі; 15 р. (выхадны дзень), 7 р. – школьнікі (выхадны дзень)

5 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала сваю працу выстава «Вялікі Рэмбрант». Гэта першая поўнамаштабная выстава гравюры вялікага галандца Рэмбранта ў Мінску. Шэсцьдзесят дзевяць арыгінальных графюр прывезены ў музей з італьянскай прыватнай калекцыі Элізы Марэці.


Выстава «Забытыя казкі»

Фота: artmuseum.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 28 мая, 10:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

28 красавіка адкрылася персанальная выстава Сяргея Каваля «Забытыя казкі».

У экспазіцыі прадстаўлена каля дваццаці жывапісных твораў аўтара, якія створаны ім у асноўным на працягу апошніх некалькіх гадоў.


Выстава «Мастак і горад»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Плошчу Якуба Коласа (Мінск)

Калі: па 9 верасня

Колькі каштуе: бясплатна

27 красавіка на плошчы Якуба Коласа ў чарговы раз адкрыўся выяўленчы праект «Мастак і горад».

Выстава ўпрыгожвае плошчу Якуба Коласа на працягу 4 месяцаў ужо 6 гадоў запар. У гэтым годзе ў рамках трыенале сучаснага мастацтва на экспазіцыі пад адкрытым небам будуць прадстаўлены работы 35 беларускіх жывапісцаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.