Вы тут

Цёплае няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні


Цёплае няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Фота: gubarevan.livejournal.com

"Чакаецца ўмерана цёплае і няўстойлівае надвор'е. Цяплей будзе па паўднёвым захадзе, крыху халадней - па паўночным усходзе краіны. Чаргуючыся, надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты то з Заходняй Еўропы, то з поўначы. Сярэдняя тэмпература паветра ў трэцяй дэкадзе мая па Беларусі чакаецца каля кліматычнай нормы (норма - 14-16 градусаў)", - расказаў сіноптык.

У аўторак ноччу ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Днём пераважна па поўдні чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, днём - 18-23 градусы, па поўдні - да плюс 25.

У сераду ў асобных раёнах краіны, а днём па Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы. Ноччу будзе 6-13 вышэй за нуль, днём - 17-23, па поўначы - 15-16 градусаў цяпла.

У чацвер у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы. Ноччу прагназуецца ад плюс 5 на паўночным захадзе да плюс 13 на паўднёвым усходзе краіны, днём - 16-23 цяпла.

У пятніцу надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, ён прынясе дажджы ўжо на большую частку тэрыторыі краіны, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12, днём - 13-20 градусаў цяпла.

У выхадныя дні будзе пераважна без ападкаў, толькі ў суботу па ўсходзе краіны, а ў нядзелю па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У суботу, 27 мая, ноччу будзе 3-10 градусаў вышэй за нуль. Днём - 16-22, ва ўсходніх раёнах - плюс 13-15. У нядзелю, 28 мая, ноччу будзе 3-10 вышэй за нуль. Днём прагназуецца 16-22 градусы, у паўднёва-ўсходніх раёнах - плюс 13-15, па захадзе - 23-26 градусаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.