Вы тут

Дзяніс Мацуеў плануе ў 2018 г. арганізаваць свой фестываль у Беларусі


Народны артыст Расіі выдатны піяніст Дзяніс Мацуеў плануе ў 2018 годзе арганізаваць свой фестываль у Беларусі. Аб гэтым музыкант паведаміў журналістам у горадзе Плёсе Іванаўскай вобласці пасля сольнага канцэрта на Дачным фестывалі імя Шаляпіна.


Фота: trud.ru

"Ёсць думка зрабіць фестываль у Мінску на будучы год, і я ўпэўнены, што яна ўвасобіцца ў нейкую цікавую гісторыю, - сказаў Дзяніс Мацуеў. - Таму што я вельмі люблю мінскую публіку, у мяне шмат стыпендыятаў з Беларусі, і наогул фартэпіянная школа там працвітае". Ён дадаў, што фестываль будзе ўключаць у сябе не толькі канцэрты, але і майстар-класы.

Праслаўлены піяніст адзначыў, што ён ужо чатыры гады запар прыязджае ў Беларусь з рознымі праграмамі - і з класічнымі, і з джазавымі. Акрамя Мінска ён бываў у Віцебску, дзе адбыўся, паводле яго слоў, незабыўны сольны канцэрт у Шагалаўскім музеі. "Ёсць думка з'ездзіць у Гомель, Брэст, - расказаў Дзяніс Мацуеў. - Можа, у рамках гэтага фестывалю я аб'еду некалькі гарадоў".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.