Вы тут

Завяршыўся фестываль «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца»


19 мая завяршыўся фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца», у ходзе якога дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя мелі магчымасць прадставіць уласную інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа.


На конкурс прымаліся асобныя работы або тэматычныя цыклы, створаныя спецыяльна для фестывалю ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, па шасці намінацыях: «Спадар Скарына», «Кніжнае свята», «Шляхамі першадрукара», «Эпоха творцы», «Спадчына ў нашай памяці» і «Калекцыянер.net».

Пераможцамі дыстанцыйнага этапу фестывалю сталі 30 творчых праектаў. Аўтары работ былі запрошаны ў  СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау», дзе прайшоў вочны этап конкурса. У рабоце мерапрыемства таксама прынялі ўдзел госці УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка» – Ірына Буторына і студэнты.

На адкрыцці фестывалю з прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара па рэдакцыйна-выдавецкай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Святлана Вашкевіч і генеральны дырэктар ЗП «Роберт Бош» ТАА Уладзімір Рыбалоўлеў

Завяршыўся вочны этап фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» ўзнагароджаннем пераможцаў:

  • Вабішчэвіч Павел Вячаслававіч, вучань 6 «Б» класа, Нарывончык Глеб Мікалаевіч, вучань 5 «Б» класа, Сацішур Вячаслаў Андрэевіч, настаўнік тэхнічнай працы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Пінска».
  • Валасевіч Эдуард Паўлавіч, настаўнік тэхнічнай працы ДУА«Сярэдняя школа № 3 г. Пружаны».
  • Галіцкая Мая Аляксандраўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Недайская базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна».
  • Герасіменка Яўген Сяргеевіч, вучань 9 класа ДУА «Капаткевіцкая сярэдняя школа» Петрыкаўскага раёна.
  • Грышакова Лізавета Аляксееўна, вучаніца 5 класа, гурток «Кудеснікі» ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».
  • Лясота Анастасія Юр’еўна, выхаванка старэйшай групы ДУА «Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Ваўкавыскага раёна.
  • Пазнякоў Аляксей ЯўгеньевічЯраш Марыя Андрэеўна, вучні 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Слоніма».
  • Палаўко Аляксандр Іванавіч, вучань 2 «В» класа, Палаўко Іван Паўлавіч, бібліятэкар ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Пінска».
  • Скарабагатая Алена Юр’еўна, выхавальнік ДУА «Яслi-сад № 35 г. Наваполацка».
  • Яцук Настасся Юр’еўна, вучаніца 8 «Б» класа, Яцук Таццяна Аляксандраўна, настаўнiк працоўнага навучання ДУА «Капаткевiцкая сярэдняя школа» Петрыкаўскага раёна.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр фестывалю – ЗП «Роберт Бош» ТАА. 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.