Вы тут

"Белавія" і Альфа-Банк запускаюць акцыю "Налетай!"


Авіякампанія "Белавія" і Альфа-Банк запускаюць сумесную акцыю "Налетай!" Для ўдзельнікаў праграмы лаяльнасці "Белавія Лідар", якія з'яўляюцца трымальнікамі карткі Альфа-Банка з далучанай паслугай "Альфа-Белавія".


Фота: bestprivateguides.com

У рамках акцыі ўдзельнікі змогуць аформіць авіябілеты за некалькі дзён да вылету па акцыйных тарыфе — 20 еўра ў адзін бок плюс таксы і зборы. Купля квіткоў будзе даступная толькі на сайце www.belavia.by пасля аўтарызацыі ў асабістым кабінеце ўдзельніка праграмы з выкарыстаннем карткі Альфа-Банка з падключанай паслугай “Альфа-Белавія”.

Асаблівасцю акцыі “Налетай!” з'яўляецца тое, што авіябілеты па акцыйных тарыфе будуць прапаноўвацца на бліжэйшыя рэйсы, іншымі словамі продаж авіябілетаў будзе адкрыты ўсяго за некалькі дзён да вылету, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ “Авіякампанія “Белавія” Вольга Шчуко.

Дадзены праект разлічаны на людзей, лёгкіх на пад'ём і гатовых адправіцца ў спантаннае падарожжа. Дзякуючы спецыяльным тарыфам пасажыры змогуць наведаць шмат цікавых месцаў. Накірункі ў рамках акцыі “Налетай!” будуць пастаянна мяняцца, нязменным застанецца толькі тарыф.

Акцыя працягнецца ўсё лета, новыя напрамкі і авіябілеты будуць дадавацца не радзей за 7 раз у месяц. Інфармацыя пра даты распродажаў і напрамках будзе публікавацца на сайце belavia.by і alfabank.by.

У продажы будуць даступныя авіябілеты на прамыя рэйсы, якія вылятаюць як з Мінска, так з любога іншага пункта рэгулярнай маршрутнай сетцы авіякампаніі. Авіябілет можна аформіць як у адзін бок, так і туды-назад, і толькі на сайце www.belavia.by.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.