Вы тут

Малашка ўдзельнічае ў сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе


Афіцыйная дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя Беларусі на чале з кіраўніком Валерыем Малашкам прымае ўдзел у рабоце 70-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя, якая праходзіць 22-31 мая ў Жэневе (Швейцарыя), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


На сесіі разглядаюцца пытанні ўдасканалення сістэм аховы здароўя, якія садзейнічаюць дасягненню Мэт развіцця тысячагоддзя ў галіне ўмацавання сістэм аховы здароўя. Плануецца, што Валерый Малашка выступіць на пленарным пасяджэнні па тэме агульнай дыскусіі "Пабудова больш эфектыўных сістэм для забеспячэння здароўя ў эпоху ўстойлівага развіцця".

Таксама пройдуць рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі замежных дэлегацый, у тым ліку з Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Украіны, Катара, Ірака, а таксама міжнародных арганізацый.

Дзяржавы-члены шляхам галасавання выберуць новага генеральнага дырэктара СААЗ, які ўступіць на пасаду 1 ліпеня 2017 года. Па выніках першага тура выбараў на замяшчэнне пасады гендырэктара ў другі тур перайшлі тры кандыдаты: Дэвід Набара (Вялікабрытанія), Санія Ніштар (Пакістан) і Тэдрас Аданом Гебрэйсус (Эфіопія).

Сусветная асамблея аховы здароўя з'яўляецца вышэйшым органам СААЗ.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».