Вы тут

Дыскрымінацыі айчынных вытворцаў у гандлёвых сетках быць не павінна


Дыскрымінацыі айчынных вытворцаў у гандлёвых сетках быць не павінна. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў пры наведванні філіяла "Салодкая краіна" дзяржаўнага прадпрыемства "Кандытарская фабрыка "Віцьба" ў час выязнога пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях развіцця Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.


Фота: БЕЛТА

Прэм'ер-міністр пацікавіўся прычынай нізкай загрузкі вытворчых магутнасцей прадпрыемства. Першапачаткова фабрыка планавалася як імпартазамяшчальны праект, аднак пакуль прадукцыя "Салодкай краіны" займае каля 10 працэнтаў унутранага рынку, астатняя доля прыпадае на канкурэнтаў з Расіі і Украіны. Адной з прычын такой сітуацыі кіраўніцтва прадпрыемства лічыць складанасці рэалізацыі прадукцыі праз гандлёвыя сеткі.

Андрэй Кабякоў у сваю чаргу заўважыў, што дыскрымінацыі айчынных вытворцаў у гандлёвых сетках быць не павінна, аднак кожнае прадпрыемства павінна самастойна заваёўваць лаяльнасць пакупніка. "Вы павінны разумець, што лаяльнасць павінна заваёўвацца. Вядома, мы зоймемся тым, каб вас не дыскрымінавалі. Дыскрымінацыі нашага вытворцы на паліцах гандлёвых сетак не павінна быць, але і вы павінны быць пазнавальныя, адпавядаць рынку, на якім прасоўваеце прадукцыю", - падкрэсліў кіраўнік урада. Прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу, што без прадуманай рэкламнай кампаніі, выбудаванай тактыкі прасоўвання тавару істотна павялічыць продажы прадукцыі "Салодкая краіна" не зможа.

Філіял "Салодкая краіна" дзяржаўнага прадпрыемства "Кандытарская фабрыка "Віцьба" ўведзены ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. На фабрыцы ўстаноўлена тэхналагічная лінія па вытворчасці бісквітных вырабаў, якія даюць магчымасць вырабляць да 2,7 тыс. т гатовай прадукцыі ў год. Прадпрыемства мае магчымасць выпускаць бісквітныя пірожныя, міні-рулеты і рулеты. У планах прадпрыемства набыццё абсталявання для вытворчасці бісквітных мучных прысмакаў, распрацоўка новых рэцэптур, пашырэнне асартыменту і асваенне рынкаў збыту для рэалізацыі кандытарскай глазуры.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.