Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з тэрактам у Манчэстэры


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Каралеве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавеце II, родным і блізкім загінулых у выніку тэракту ў Манчэстэры. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Да глыбіні душы ўзрушаны жудаснай трагедыяй на стадыёне "Манчэстэр-Арэна", у выніку якой загінулі і пацярпелі нявінныя людзі", - гаворыцца ў спачуванні.

Беларусы падзяляюць гора і боль сем'яў ахвяраў, смуткуюць разам з усім народам Злучанага Каралеўства. "Мы рашуча асуджаем гэты тэрарыстычны акт, як і ўсе формы тэрарызму, экстрэмізму і рэлігійнага радыкалізму", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што запалохванне грамадства не можа быць сродкам дасягнення якіх бы там ні было мэтаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».