Вы тут

Як не застацца на эканамічнай «узбочыне»?


Стварэнне пляцовак для дыялогу і дыскусій паміж уладай, бізнесам і грамадствам стане важным стратэгічным крокам для паляпшэння эканамічнай сітуацыі, такім чынам можна будзе пачуць прапановы ўсіх бакоў. Гэтая думка чарговы раз прагучала падчас эканамічнай канферэнцыі «Практыка рэалізацыі эканамічнай стратэгіі Беларусі. Інвестыцыі для бізнесу і рэгіёнаў».


На чацвёртай па ліку сустрэчы разам сабраліся прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, дэпутацкага корпуса Рэспублікі Беларусь, фінансавых, навуковых, аналітычных і даследчых устаноў, а таксама кіраўнікі бізнес-суполак і прадстаўнікі дзелавых колаў не толькі з нашай краіны, але і з ЗША. Такім чынам, канферэнцыя праходзіла ў фармаце дыскусійнага круглага стала, калі ўлада і прадпрымальнікі гаварылі адно з адным без пасрэднікаў.

— Мы працуем у вельмі цікавы час, і тэма, якую закранае гэтая канферэнцыя, вялікая і шматаспектная, — абвясціў на адкрыцці мерапрыемства старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзімір Карагін. — На аснове мінулых канферэнцый мы прымалі рэзалюцыю і, зыходзячы з яе тэзісаў, рабілі прапановы ўладзе па шэрагу мерапрыемстваў.

У сваіх выступленнях удзельнікі закраналі важныя праблемы, якія стрымліваюць беларускіх прадпрымальнікаў. Згадваліся напружанасць на рынку працы, абставіны, што замаруджваюць укараненне сучасных тэхналогій, фінансавая няўстойлівасць значнай часткі камерцыйных арганізацый і іншае. У той жа час называліся і спосабы ўплыву на сітуацыю, якая склалася сёння. Напрыклад, паляпшэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы, павелічэнне эканамічнай свабоды і прыватнага сектара, стварэнне інстытутаў сучаснай свабоднай рыначнай эканомікі. Усё гэта можа прынесці вынік, калі стане абавязковым элементам доўгатэрміновай стратэгіі развіцця і росту.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Сустрэча без пасрэднікаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.