Вы тут

Электронныя цыгарэты таксама выклікаюць нікацінавую залежнасць


З'яўленне электронных парагенератараў стварае армію нікацінзалежных, куды ўваходзяць нават тыя, хто і не думаў пачынаць курыць, але паверыў у адносную бяспеку.


Вейпінг, або так званая культура «пускання пары», даволі хутка распаўсюдзіўся сярод падлеткаў. На жаль, у гэтым узросце вельмі нізкая здольнасць крытычнага асэнсавання сваіх дзеянняў. Да таго ж, парагенератар у адрозненне ад цыгарэт не пакідае слядоў. Пара ад электроннай цыгарэты практычна не пакідае паху ні ў ротавай поласці, ні на адзенні, што здаецца проста выдатным, калі хаваешся ад настаўнікаў ці бацькоў. Ёсць, на думку падлеткаў, і яшчэ адзін «плюс» у такога захаплення — перакананне ў абсалютнай бяспечнасці.

— Па ўзроўні канцэрагеннасці парагенератары значна больш бяспечныя за звычайныя цыгарэты, бо пара не змяшчае смолы і іншыя прадукты гарэння тытуню, аднак тут павялічваецца рызыка інфекцыйных захворванняў органаў дыхання, а таксама некаторых псіхічных расстройстваў, — тлумачыць урач псіхіятр-нарколаг Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Ігар ЮРГЕНС. — Усе думаюць, што ў склад сумесі ўваходзяць толькі бяспечныя кампаненты (прапіленгліколь, гліцэрын, араматызатары), а нікацін можна наогул не дадаваць. Але мне асабіста цяжка ўявіць парыльшчыка, які будзе ганяць па лёгкіх проста пару без нікаціну. Такім чынам, форма хоць і змянілася, але сутнасць засталася ранейшай — нікацінавая залежнасць. Прычым атручэнне нікацінам ад «парэння» можа перавысіць курэнне звычайных цыгарэт, бо займацца гэтым можна ўсюды: каля камп'ютара, у ваннай, прыбіральні, на вуліцы і г.д. Не трэба клапаціцца аб тым, каб пашукаць спецыяльна адведзенае для курэння месца. Некаторыя вейперы наогул пускаюць пару дэманстратыўна, у прысутнасці тых, хто не курыць, і нават не разумеюць, як дрэнна яны пры гэтым выглядаюць, наколькі раздражняюць навакольных. Насцярожвае і тое, што працэдура пускання пары ў некаторых займае палову светлавога дня, што сведчыць аб яўнай псіхічнай і фізічнай залежнасці ад нікаціну. І злезці з «электронкі», магчыма, акажацца яшчэ больш складана.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Залежнасць ад «электронкі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».