Вы тут

У аптэках буйных гарадоў можна набыць экспрэс-тэсты на ВІЧ па сліне


Разам з тэстам прапануецца і памятка аб тым, як паводзіць сябе, калі вынік акажацца станоўчым. Галоўнае, не палохацца, а прайсці дадатковае абследаванне. Класічны тэст па аналізе крыві арганізаваны ва ўсіх лячэбных арганізацыях, дзе ёсць працэдурны кабінет.


Паводле слоў загадчыцы аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ганны РУСАНОВІЧ, у Мінскай і Гомельскай абласцях, дзе сканцэнтравана найбольшая колькасць людзей з ВІЧ, плануецца пашыраць скрынінг, які ў 2015 годзе ахапіў 12 працэнтаў насельніцтва, а летась — 13. У краіне сёння пражывае 17 748 ВІЧ-інфіцыраваных, а за ўсе гады назірання (з 1987 года) было выяўлена каля 23 тысяч. 40 працэнтаў выпадкаў прыпадае на Гомельскую вобласць, на Мінск і Мінскую вобласць — 30 працэнтаў усіх зарэгістраваных выпадкаў. Характэрна, што ў эпідпрацэс уцягваюцца людзі 30—40 гадоў і старэйшыя. Калі пацыент прымае тэрапію і выконвае ўсе рэкамендацыі ўрача, то фактычна само захворванне не ўплывае на працягласць яго жыцця, а калі не прымаць ніякіх мер, размова ідзе пра 12—15 гадоў.

Апытанні паказваюць, што стыгматызацыя ў нашым грамадстве ўсё яшчэ вельмі моцная. Усяго каля 20 працэнтаў рэспандэнтаў адзначылі, што набудуць прадукты ў прадаўца з такім дыягназам. Столькі ж пагадзіліся з тым, што ВІЧ-пазітыўны настаўнік можа працаваць ў школе. І далёка не сто працэнтаў кіраўніцкага складу буйных прадпрыемстваў гатовы ўзяць такога чалавека ў працоўны калектыў.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хуткі тэст на ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.