Вы тут

Хворым, якія паспяхова лечацца ад псарыязу, уручаць медаль


У Віцебскім абласным клінічным цэнтры дэрматавенералогіі і касметалогіі хворым, якія паспяхова лечацца ад псарыязу, уручаць... медаль


Пры цэнтры дзейнічае ўнікальная «Школа псарыязу». Пры лячэнні гэтага хранічнага захворвання вельмі важна своечасова і ў поўным аб'ёме выконваць усе рэкамендацыі медыкаў.

— На жаль, многія, хто пакутуе ад псарыязу, да спецыялістаў звяртаюцца не адразу і займаюцца самалячэннем. Гэта прыводзіць да развіцця ўстойлівых да тэрапіі формаў хваробы, ускладненняў, значнага павелічэння выдаткаў на лячэнне. У пацыентаў зніжаецца працаздольнасць і якасць жыцця, — растлумачыў галоўны ўрач Віктар СПІРЫДОНАЎ.

У незвычайнай школе «вучняў» знаёмяць з сучаснымі напрамкамі ў лячэнні. Медыкі дзеляцца вопытам выкарыстання імунабіялагічных прэпаратаў у стацыянары, даюць рэкамендацыі па харчаванні, рацыянальным лячэнні і правядзенні дыспансернага назірання. Пацыенты дзеляцца асабістым вопытам у лячэнні. Тут можна атрымаць інфармацыю і пра іншыя метады тэрапіі, такія як: укручванне з гелем насення лёну, гірудатэрапія, скандынаўская хадзьба і іншыя. Усё гэта шырока выкарыстоўваецца для лячэння не толькі псарыязу. І, як дадатак да асноўнай тэрапіі, дае станоўчы эфект.

— А медаль — гэта для маральнай падтрымкі, як стымул. Будзе ўручацца ў знак плённага супрацоўніцтва пацыентаў і медыкаў, поспехаў у барацьбе з хваробай, — працягнуў урач.

Вопытам віцебскіх медыкаў  у прафілактыцы і лячэнні розных захворванняў цікавяцца за мяжой. У прыватнасці, віцябляне падзяліліся новымі метадамі дыягностыкі і лячэння на міжнароднай канферэнцыі ў Маскве. Выступілі таксама на VІІ з'ездзе дэрматавенеролагаў і касметолагаў Беларусі. Апублікавалі каля 20 артыкулаў, прысвечаных інавацыям.

— Летась поўнасцю завяршылі камп'ютарызацыю падраздзяленняў. Выдаём электронны рэцэпт. Укаранілі новыя метады ацэнкі якасці работы лекара пацыентамі. Пакінуць водгук аб наведванні можна з дапамогай спецыяльнага тэрмінала, усталяванага ў рэгістратуры амбулаторна-паліклінічнага аддзялення, — расказаў галоўны ўрач.

У цэнтры расце папулярнасць платных паслуг. Напрыклад, «Асабісты ўрач»: пацыент можа выбраць лекара і разлічваць на комплексную дапамогу, наведванне хворага дома.

Віцебскі абласны цэнтр дэрматавенералогіі і касметалогіі актыўна развівае медыцынскі турызм. У прыватнасці, для лячэння палавых расстройстваў у мужчын, хранічнага прастатыту.

Штогод у Віцебскай вобласці рэгіструецца больш за 15 тысяч інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Летась адзначана зніжэнне захваральнасці сіфілісам — на 30,1%, ганарэяй — на 18,2%, хламідыёзам — на 13,7%, трыхаманозам — на 15,7%.

Такія інфекцыі з'яўляюцца адным з фактараў, якія негатыўна ўплываюць на дэмаграфічныя паказчыкі. У 65% выпадкаў падобныя інфекцыі выяўляюцца ў грамадзян ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў. Таму ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры дэрматавенералогіі і касметалогіі наладзілі сістэмнае інфармаванне моладзі з мэтай прафілактыкі, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Медаль — найбольш старанным пацыентам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?