Вы тут

Чаму ў Ганцавічах знаходзяць задушаных курэй і пеўняў?


У Ганцавічах многія гаспадары прыватных дамоў трымаюць курэй. І вось з сярэдзіны сакавіка перыядычна то на адным, то на другім падворку пачалі знаходзіць задушаных курэй і пеўняў.


Як паведаміла раённая газета, першай пацярпела гараджанка, што пражывае па вуліцы Грыцаўца, потым у міліцыю паступілі заявы з вуліц Меліярацыйнай, Камуністычнай, завулка Пралетарскага. У красавіку напады на свойскую птушку працягваліся, у маі загінулі куры ды індыкі ў вёсках Ельня і Любашава. Варта сказаць, што вёскі знаходзяцца побач са згаданай часткай горада. А ў ноч з 10 на 11 мая ў масіве гарадскіх хлявоў адразу было задушана 176 птушак. Па горадзе і ваколіцах папаўзлі чуткі пра таямнічую «чупакабру», што палюе на хатніх перыстых гадаванцаў.

— Па заявах людзей выязджалі супрацоўнікі міліцыі, таварыства паляўнічых і рыбаловаў, іншыя спецыялісты, — расказаў карэспандэнту газеты дырэктар Ганцавіцкай ЖКГ Аляксей ГАЛЯК. — Мы прыйшлі да высновы, што мела месца супадзенне нападаў на курэй ляснога звера — куніцы — і бадзяжных сабак. Куніцу, дарэчы, злавілі ў пастку. А выпадкі з сабакамі таксама былі зафіксаваныя асобнымі гаспадарамі. Цяпер участак ЖКГ асабліва ўважліва адсочвае кожны факт з'яўлення ў горадзе сабакі без нагляду. Іх адлоўліваюць.

Яшчэ Аляксей Фёдаравіч сказаў, што праводзіцца растлумачальная работа з насельніцтвам. Чамусьці ганцавіцкія гаспадары прывыклі трымаць свойскую птушку вольна. А патрэбныя вальеры, надзейная агароджа, умацаваныя сцены гаспадарчых памяшканняў. Калі разводзіш хатнюю гаспадарку, то мусіш клапаціцца пра яе бяспеку.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Чупакабра ў абліччы бадзяжных сабак

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.