Вы тут

Жодзіна — прыцягальны для інвестараў горад


Спрыяюць гэтаму блізкасць да сталіцы, добрая забяспечанасць асабістымі крыніцамі цяпла, электраэнергіі, вады, інжынернымі камунікацыямі. А яшчэ — транспартныя зносіны з Мінскам, Барысавам, Смалявічамі: чыгунка, аўтатраса. Словам, хутка і зручна. Ды і мясцовыя ўлады гатовы падтрымаць любы праект, незалежна ад таго, што гэта будзе: гасцініца, забаўляльны цэнтр, кавярня, рэстаран ці крама. У гарвыканкаме створана рабочая група для распрацоўкі прапаноў па павышэнні прыцягальнасці інвестыцыйнага клімату.


Доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не ву­ліц.

— Горад прапануе шэраг пляцовак для будаўніцтва аб'ектаў рознага прызначэння праз аўкцыёны. Хутка будзе ўведзены ў дзеянне гандлёвы цэнтр у мікрараёне Жодзіна-Паўднёвае, — канстатуе першы намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама, дэпутат гарадскога Савета Сяргей КОНАН.

Будынак знаходзіцца, так бы мовіць, у бойкім месцы: цэнтр горада, непадалёку прафесійны каледж і ліцэй, чыгуначная станцыя. Пасажыры па дарозе на электрычку або на зваротным шляху змогуць купіць усё неабходнае. Стартавую пляцоўку набыла шляхам таргоў адна з мясцовых прадпрымальніц. І за адносна кароткі час пабудавалася. Вядома, інвестар перш за ўсё спадзяецца на прыбытак. Разам з тым і горад атрымае патрэбны аб'ект, які да таго ж упрыгожыў вуліцу. А заадно бізнес-лэдзі добраўпарадкавала прылеглую да яго тэрыторыю.

— Гэтае месца цікавае яшчэ і тым, што тут сканцэнтраваны намаганні бізнесу, гарадскога бюджэту — за кошт яго вядзецца асфальтаванне вуліцы і ўладкаванне тратуараў. Менавіта яны прынялі актыўны ўдзел у суботніку, а заробленыя сродкі накіравалі на ўсталяванне помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Спалучэнне інтарэсаў гараджан, выканаўчай і заканадаўчай улад, прадпрымальнікаў дазваляе гораду дынамічна развівацца, рухацца наперад, — лічыць Сяргей Конан.

Стар­шы­ня Жодзінскага га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў На­тал­ля Сушко.

Дадам, што сёння на некалькіх выкупленых пляцоўках таксама вядуцца будаўнічыя работы. Каля аўтатрасы літаральна два гады таму пачалі ўзводзіць гандлёвы аб'ект. У 8-м мікрараёне рыхтуецца да здачы яшчэ адзін. Уласнік плануе здаваць плошчы ў арэнду.

— І ўсё ж як прыцягваць інвестыцыі, чым заахвочваць бізнесменаў, каб яны ўкладвалі сродкі ў канкрэтную справу? — пацікавіліся мы.

— Па-першае, для інвестараў неабходна ствараць належныя ўмовы — даваць неабходныя пляцоўкі з пэўнымі камунікацыямі, прытым каб яны былі ў прыгожым выглядзе. Мы павінны быць празрыстымі, паказваць ім усё, што ў нас ёсць, запрашаць людзей на сустрэчы, весці перагаворы і знаходзіць кропкі судакранання. Бясспрэчна, гэта не так проста. Інвестар, укладваючы свае грошы, настроены ў першую чаргу на атрыманне прыбытку. Наша задача —упэўніць іх, што людзі, якія тут жывуць, у Жодзіне, могуць стаць іх работнікамі. У нас моцны горад у прамысловым, навуковым планах. Тут шмат прафесіяналаў у кожнай галіне, ёсць з каго набіраць супрацоўнікаў, — упэўнены Сяргей Конан. — А гэта гарантыя, што ўласнік не будзе ў мінусе.

Дадам, што мясцовыя ўлады змагаюцца не толькі за кожнага інвестара, але і актыўна займаюцца прыцягненнем у гаспадарчы абарот нявыкарыстанай маёмасці. У прыватнасці, пустуючы будынак на вуліцы Сухаградскай выкупіў сапраўдны гаспадар, які адкрыў прадпрыемства па вытворчасці труб. Там, дзе была малочная кухня, сёння працуе гандлёвы цэнтр «Мара».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Горад вялікіх надзей і ідэй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?