Вы тут

Падведзены вынікі ХІV Гомельскага эканамічнага форуму


Толькі на пленарным пасяджэнні падпісаны дагаворы на суму амаль 63 мільёны долараў. Інвестпраекты павінны адыграць важную ролю ў эканамічным развіцці Гомельшчыны і краіны ў цэлым. Усяго ж у форуме паўдзельнічалі прадстаўнікі 16 краін свету.


Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка, вітаючы ўдзельнікаў форуму, акцэнтаваў увагу на тым, што ў Гомельскай вобласці заўсёды надаецца вялікае значэнне інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці:

— У наш час тут рэалізуецца некалькі сур'ёзных інвестпраектаў: мадэрнізацыя Мазырскага НПЗ, будаўніцтва завода сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску, Петрыкаўскага горна-ўзбагачальнага комплексу, а ў Добрушы — завода па вытворчасці кардону. Гэта дазволіць павялічыць аб'ёмы вытворчасці і стварыць новыя працоўныя месцы.

Гомельшчына мяжуе з Расіяй і Украінай. Менавіта праз вобласць праходзяць самыя буйныя чыгуначныя і аўтамабільныя магістралі, якія звязваюць Балтыйскае і Чорнае моры. Паўднёва-ўсходняя вобласць Беларусі з'яўляецца важным транзітным калідорам паміж краінамі Еўрасаюза і Еўразійскага эканамічнага саюза. Да таго ж амаль 70% радовішчаў карысных выкапняў рэспублікі размешчана ў гэтым рэгіёне.

— Мы імкнёмся, каб інвестыцыйная палітыка была доўгатэрміновай і забяспечвала рацыянальнае ўзаемадзеянне дзяржаўнага і прыватнага капіталу, — адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. — Сур'ёзным кірункам для развіцця прамысловага патэнцыялу асобных рэгіёнаў Гомельскай вобласці з'яўляецца засваенне альтэрнатыўных крыніц энергіі, магчымасць кааперацыі ў металургіі. Па-ранейшаму актуальнымі ў цэлым для рэгіёна застаюцца пытанні вытворчасці прадуктаў харчавання, перапрацоўкі адходаў і максімальнага выкарыстання рэсурсаў, у тым ліку карысных выкапняў. Штогод укладваем рэсурсы ў развіццё неабходнай інавацыйнай інфраструктуры, тэхнапаркаў, свабоднай эканамічнай зоны і інкубатараў бізнесу. Нашы дзелавыя партнёры змогуць у поўнай меры скарыстацца ўсімі перавагамі такіх інтэграцый, як Мытны саюз і Еўразійскі эканамічны саюз.

Падчас пленарнага пасяджэння падпісана 10 дакументаў, у тым ліку два дагаворы і восем пратаколаў пра намеры. У прыватнасці: на тэрыторыі Мазырскага раёна з удзелам беларуска-дацкай кампаніі ТАА «Байсціл» будзе створана вытворчасць па нанясенні палімернага пакрыцця на металічныя паверхні. Яшчэ адзін інвестдагавор датычыцца арганізацыі вытворчасці новых цукерак на базе фабрыкі «Спартак». Пяць аб'ектаў нерухомасці прададзена на аўкцыёне, які правёў фонд «Гомельаблмаёмасць». Падпісаны дагавор пра супрацоўніцтва паміж Гомельскай вобласцю і аўтаномным краем Ваяводзіна Сербіі.

Падчас работы Гомельскага эканамічнага форуму прайшла і выстаўка «Вясна ў Гомелі», дзе сваю прадукцыю прадставілі прамысловыя і турыстычныя прадпрыемствы Беларусі, Бранскай (Расія), Чарнігаўскай (Украіна) абласцей і Гагаузіі (Малдова), а таксама 180 рамеснікаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Капітал для паўднёвага рэгіёна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».