Вы тут

Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы пройдзе ў чэрвені


Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы адбудзецца 30 чэрвеня ў Маскве. Пра гэта ўчора паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір МАКЕЙ на сустрэчы з маладымі дыпламатамі і ветэранамі дыпламатычнай службы Беларусі і Расіі.


— У канцы чэрвеня адбудзецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць пад патранажам нашых прэзідэнтаў. 30 чэрвеня адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, — сказаў Уладзімір Макей.

Правядзенню Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы будзе папярэднічаць пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі і Расіі.

— Мы будзем абмяркоўваць шэраг актуальных пытанняў нашага ўзаемадзеяння, — праінфармаваў кіраўнік дыпламатычнага ведамства краіны.

Візіт у Мінск прадстаўнікоў ветэранскіх і маладзёжных структур прафсаюзнай арганізацыі МЗС Расіі праходзіць у фармаце мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.