Вы тут

У студзені-красавіку ў Кітаі створана 4,65 млн новых працоўных месцаў


Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага статупраўлення КНР Сін Чжыхун. 


Колькасць працоўных месцаў павялічылася на 220 тыс. у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Назваўшы сітуацыю з працаўладкаваннем у Кітаі "добрай і стабільнай", Сін Чжыхун сказаў, што ў красавіку ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў кітайскіх гарадах аказаўся ніжэй сакавіцкага паказчыка. Пачынаючы з верасня 2016 года зарэгістраванае беспрацоўе ў 31 буйным горадзе краіны захоўваецца на адзнацы ніжэй за 5 працэнтаў. Паводле яго слоў, стабільны рост колькасці працоўных месцаў сведчыць пра тэндэнцыю да стабілізацыі кітайскай эканомікі. 

Паводле дадзеных Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння Кітая, у першым квартале года ў краіне было створана 3,34 млн новых працоўных месцаў, узровень зарэгістраванага беспрацоўя знізіўся да 3,97 працэнта. Як адзначаецца ў дакладзе аб рабоце ўрада, Кітай імкнецца стварыць больш за 11 млн працоўных месцаў у гэтым годзе, што на 1 млн больш усталяванай на мінулы год лічбы. У 2016 годзе колькасць працоўных месцаў у краіне было павялічана на 13,14 млн, а ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў гарадах у канцы мінулага года застаўся на адзнацы 4,02 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?