Вы тут

У сталіцы 25-26 мая пройдзе форум маладзёжнага парламентарызму


25-26 мая ў Мінску адбудзецца рэспубліканскі форум маладзёжнага парламентарызму "Юныя лідары ​​Беларусі: дыялог на роўных". Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.


Мэта форуму:

  • стварэнне інтэрактыўнай камунікатыўнай прасторы для абмеркавання важных грамадскіх тэндэнцый, праблем і пошуку механізму іх вырашэння;
  • выхаванне пачуцця грамадзянскай адказнасці ў дзяцей і моладзі;
  • актывізацыя дзейнасці дзіцячых і маладзёжных парламентаў (саветаў), органаў вучнёўскага самакіравання;
  • удасканаленне форм і метадаў арганізацыі дзейнасці лідарскай руху;
  • фарміраванне ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці прывабнага вобраза юнага лідара.

Удзельнікамі форуму стануць лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, члены абласных/гарадскіх дзіцячых і маладзёжных парламентаў (саветаў), органаў вучнёўскага самакіравання, пераможцы рэспубліканскіх і абласных фестываляў, аглядаў, конкурсаў.

Праграма форуму ўключае выбары рэспубліканскага Каардынацыйнага савета маладзёжных парламентаў, арганізацыйна-дзейнасную гульню па распрацоўцы сацыяльна значных праектаў, наведванне Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Палаца Незалежнасці, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, работу інтэрактыўнай выставы "ЛідАрскія арыенціры: формула поспеху", сустрэчу з міністрам адукацыі, прыняцце рэзалюцыі і падвядзенне вынікаў форуму.

Пачатак работы форуму 25 мая ў 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 16, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.