Вы тут

Прысвячэнне ад II Мінскага харавога свята «Спявай, мая сталіца!»


...У вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі больш як паўтысячы дзяцей спявалі гімн дзяцінству, міру, роднаму гораду падчас Мінскага харавога свята «Спявай, мая сталіца!».


Яно стала своеасаблівым аглядам дасягненняў нацыянальнай культуры ў традыцыях харавога выканання. Мерапрыемствы свята былі арганізаваныя Мінскім дзяржаўным музычным каледжам імя М. І. Глінкі пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама як прысвячэнне Вялікай Перамозе і 950-годдзю заснавання Мінска.

Адкрыў харавое свята зводны дзіцячы хор сталіцы з прэм’ерай песні Алены Атрашкевіч «Спяваем разам». Пад кіраўніцтвам магістра мастацтвазнаўства, дырыжора Аляксея Снітко аб’ядналіся ўзорныя калектывы дзіцячых школ мастацтваў, жаночы хор «Мелодыка» і жаночая група канцэртнага хору Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі.

Падарункам для гледачоў, прызнаннем шчырай любові роднаму гораду стала песня Аліны Безэнсон «Музыка» ў выкананні зводнага дзіцячага хору (дырыжор — Вераніка Місюра, за раялем — аўтар). А вось сімвалам свята сапраўды можна лічыць гучанне песні «Нас яднае хор!» у суправаджэнні інструментальнага гурта музычнага каледжа імя М. І. Глінкі (кіраўнік — Алесь Собаль, за раялем — Эдуард Зарыцкі, дырыжор — Аляксей Клімовіч). Вяртаннем у краіну дзяцінства для старэйшага пакалення гледачоў сталі знаёмыя песні Я. Крылатава «Цудоўнае далёка» (дырыжор — Вольга Крыпец) і Ю. Чычкова «Дзяцінства — гэта я і ты», якія ўпершыню дырыжыраваў навучэнец і пераможца конкурсу дырыжораў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі Сяргей Вярбіла.

Сярод харавых калектываў дзіцячых музычных школ мастацтваў найбольшыя авацыі гледачоў былі адрасаваны ўзорнаму хору «Тоніка» Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л. Александроўскай (дырыжор — Аляксей Снітко), у выкананні якога яркімі фарбамі было напоўнена гучанне традыцыйнага спірычуэла ў апрацоўцы М. Хогана «Music down in my soul» («Музыка глыбока ў маёй душы»). Вядучую ролю ў развіцці дзіцячага харавога выканання гэты калектыў даказаў у 2016 годзе, атрымаўшы Гранпры II Мінскага харавога конкурсу «Вясновы спеў». Харавое свята не абышлося без пераможцы гэтага конкурсу Віктара Папова. Пяшчотна гучаў хлапечы голас у песні А. Пахмутавай «Белавежская пушча».

У выкананні аркестра рускіх народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік і дырыжор — Уладзімір Чэрнікаў) прагучалі творы беларускіх кампазітараў, апрацоўкі беларускіх народных песень і танцаў з удзелам навучэнцаў і выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі — Настассі Рабцэвіч, Сяргея Падавалава, Вячаслава Сачыловіча, Ганны Мілавідавай.

Апафеозам харавога свята і прафесійнай харавой музыкі стала выступленне зводнага хору (мастацкі кіраўнік — Аляксей Снітко) і хору навучэнцаў спецыяльнасці «Спевы» Мінскага дзяржаўнага каледжа імя М. І. Глінкі (мастацкі кіраўнік — Кіра Славінская) у суправаджэнні аркестра рускіх народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Гучала «Песня пра Мінск» Уладзіміра Алоўнікава як прызнанне ў любові роднай сталіцы.

У другі дзень харавога свята канцэртную праграму — россып беларускіх народных мелодый — прадставілі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» шэсць заслужаных народных калектываў: фальклорны ансамбль «ФолкРада» Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 17, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Цернічка» Цэнтра культуры і спорту чыгуначнікаў, фальклорны ансамбль народнай песні «Святкі» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Золак», ансамбль народнай музыкі «Медуніца» сярэдняй школы № 11. Вядучая канцэртафестывалю Настасся Булатоўская прадставіла народныя калектывы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі: народны хор (мастацкі кіраўнік — Ганна Мілавідава) і інструментальны ансамбль каледжа (кіраўнік — Яўген Мароз). Амаль чатыры гадзіны наведвальнікі гандлёвага цэнтра атрымлівалі асалоду ад гучання народнай музыкі.

Наталля КАРДАШОВА

Каментары

Дзякуем за сьвята песьнi!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.